Вайна1717

«Не слухайце тых, хто не верыць у поспех. Стратэгія Захаду ва Украіне працуе»

Перамога яшчэ далёка, але здольнасць Расіі рэалізоўваць свае агрэсіўныя амбіцыі падарваная капітальна.

Украінскі вайсковец ідзе па занятым расійскім горадзе Суджа. Фота: AP

Прафесар гісторыі Каталіцкага ўніверсітэта ў ЗША, аўтар кнігі «Супярэчнасці: вайна ва Украіне і вытокі новай глабальнай нестабільнасці» (Collisions: The War in Ukraine and the Origins of the New Global Instability) Майкл Кімэйдж (Michael Kimmage) на старонках The Wall Street Journal дзеліцца сваім поглядам на палітыку ЗША і, шырэй, міжнароднай супольнасці адносна Украіны.

Аўтар заўважае, што пастаянна гучаць заявы аб тым, што краіны Захаду не маюць стратэгіі адносна Украіны. У кастрычніку 2023 года двое рэспубліканцаў — Майкл Макол (Michael McCaul) з Тэхаса і сенатар Джэймс Рыш (James Risch) з Айдаха — апублікавалі адкрыты ліст, у якім абвінавацілі адміністрацыю Байдэна ў тым, што яна не змагла «сфармуляваць стратэгію, якая б акрэсліла, як падтрымка ЗША Украіны дапаможа ёй дасягнуць перамогі над Расіяй».

Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс падтрымаў такую думку ў ліпені 2024 года, заявіўшы, што «нам нарэшце патрэбная стратэгія, якая прывядзе да перамогі Украіны ў гэтай вайне».

Безумоўна, існуе шмат падстаў для крытыкі таго, як ЗША і іх саюзнікі падышлі да вайны. Азіраючыся назад, можна сказаць, што рашэнні не даць (а потым усё ж даць) тую ці іншую сістэму ўзбраенняў часта былі незразумелыя. З занадта вялікім нежаданнем ЗША адправілі ва Украіну рэактыўную сістэму залпавага агню HIMARS, ракетны комплекс ATACMS, танкі Abrams і знішчальнікі F-16, — піша аўтар.

На думку гісторыка, ніводная колькасць танкаў, знішчальнікаў або ракет не здольная сама па сабе завяршыць вайну ва Украіне. Для сапраўднага паражэння Расіі і яе прэзідэнта Уладзіміра Пуціна неабходна перамога над ім унутры самой краіны, што з'яўляецца архіскладанай і надзвычай небяспечнай задачай.

Насамрэч, сцвярджае аўтар, ЗША і іншыя краіны, якія падтрымліваюць Украіну, прытрымліваюцца пэўнай стратэгіі, якая не заўсёды дакладна сфармуляваная. Яна ўключае вялізны набор ваенных, дыпламатычных і эканамічных сродкаў для дасягнення найважнейшай мэты — стрымлівання рэваншысцкіх амбіцый пуцінскай Расіі.

Сустрэча прэзідэнта Украны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. 12 снежня 2023 года. Фота: AP Photo / Evan Vucci

Стратэгія складаецца з трох слупоў. Першы — забеспячэнне Украіны зброяй, разведданымі і дапамогай у вызначэнні цэляў. Другі — умацаванне сувязяў з Украінай. У ліпені 2023 года G-7 апублікавала сумесную дэкларацыю аб доўгатэрміновых гарантыях бяспекі для Украіны, і з тых часоў больш за дзясятак краін уключна з Вялікабрытаніяй і ЗША падпісалі двухбаковыя пагадненні аб бяспецы з Кіевам. Трэці — рэалізацыя крокаў па інтэграцыі Украіны ў Еўропу.

Аўтар піша, што акрэсленая ім стратэгія ў цэлым мае поспех. ЗША і краіны Захаду «рэалізавалі гэтую стратэгію энергічна і рашуча, што прынесла вялікую выгаду Украіне, перспектывы Украіны вельмі добрыя, але толькі калі ў нас хопіць цярпення прытрымлівацца яе».

Неабходна прызнаць, што стратэгія стрымлівання Расіі працуе, сцвярджае Кімэйдж. Яна не абышлася надзвычай дорага і прывяла да выдатнага супрацоўніцтва паміж партнёрамі і саюзнікамі па ўсім свеце. Трансатлантычны будынак падтрымкі Украіны (пра які так часта кажуць, што ён трашчыць па швах) трымаецца непахісна. А ў ЗША рэспубліканцы і дэмакраты часцей супрацоўнічалі, чым разыходзіліся па ўкраінскім пытанні.

Палітыка ЗША ў адносінах да Украіны, магчыма, была хаатычнай у першыя дні вайны, але з 2022 года яна ператварылася ў эфектыўную і ўстойлівую стратэгію. Сёння больш за 80% тэрыторыі Украіны застаецца незалежнай дзяржавай, што з'яўляецца надзвычайным дасягненнем у барацьбе з жорсткім, рашучым і значна мацнейшым супернікам.

«Калі наступны прэзідэнт, Трамп ці Харыс, зможа пашырыць амерыканскую дапамогу Украіне, адначасова пераконваючы саюзнікаў рабіць больш, Украіна зможа дасягнуць пэўнага прагрэсу на месцах. Але калі ўсё, што зможа зрабіць наступны прэзідэнт, гэта ўтрымаць пазіцыі і працягваць стрымліваць Расію, тое таксама будзе вялікім дасягненнем», — лічыць аўтар.

Каментары17

  • Дзіўная экспертыза
    15.09.2024
    Адны і тыя ж думкі паўтараюцца па некалькі разоў. Гэта форма замбавання чытача? Ці заходні спажывец такі тупы, што не даходзіць з першай спробы?
  • А
    15.09.2024
    Гэта ўсё цырк на дроце. Есць толькі 2 опцыі: альбо захад пачынае нармальна дапамагаць Украіне, а пажадана прама зараз далучаецца да вайны, альбо русня зьяўляецца пад Сувалкамі. Трэцяга не дано.
  • Гервасій
    15.09.2024
    Здаецца кнігу можна не чытаць, дзякуй НН. Калі стратэгія не дакладна сфармулявана, то гэта і не стратэгія.

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме13

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

Усе навіны →
Усе навіны

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

У Калінкавічах на дзень адзінства з'елі дзяржаўны сцяг7

Еўропа запатрабавала ад «Газпрама» больш за $20 мільярдаў за непастаўлены газ2

Эйсмант зноў робіць дыктатуру брэндам. Пра яе напісалі цэлую баладу7

Гарбунова: «Не мужчынам, якія з'ехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаванні»33

У жніўні па памілаванні вызвалілася палітзняволеная пенсіянерка Наталля Таран

Уначы ў Беларусь прывезлі новую партыю ядзернага паліва

Рэаліі расійскай правінцыі: пакуль муж быў на фронце, жонка пайшла да іншага. Сужыхар яе забіў і таксама пайшоў на вайну3

«Жонка ўзяла ў арэнду на Занзібары малюсенькі гатэль». Сяргей Дубавец расказаў, чым займаецца ў свае 6519

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме13

Як выглядае 46-гадовы юрыст Юрась Зянковіч праз тры з паловай гады зняволення ў беларускай турме

Галоўнае
Усе навіны →