Меркаванні77

Лукашэнка пачынае плаўны разварот у замежнай палітыцы? Разважае Карбалевіч

«Ён хацеў бы прынамсі мець нейкі запасны варыянт, запасны аэрадром на выпадак, калі падзеі пачнуць развівацца негатыўна для яго».

Фота: БелТА

Палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч на «Радыё Свабода» звярнуў увагу на тое, што напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў заўважны прыкметы пэўнага напружання ўладаў.

«Інакш цяжка растлумачыць спробу Лукашэнкі дээскалацыі адносін з Захадам», —

гаворыць Карбалевіч і адзначае «трохі дзіўнаватыя» крокі ўладаў, якія «выпадаюць з нармальнага гледзішча».

Першы з іх — гэта вызваленне 115 палітвязняў цягам апошніх трох месяцаў:

«Чатыры гады гэтых вязняў толькі набіралі, а цяпер раптам пачалі выпускаць і назвалі гэта «гуманнасцю». З чаго раптам улады пачалі мітусіцца?»

Акрамя гэтага заўважная і змена рыторыкі Лукашэнкі:

«Колькі Лукашэнка ні гаварыў бы, што Захад нам цяпер нецікавы, што мы пераарыентуемся на Усход, але, тым не менш, адносіны з Захадам для яго важныя. І Лукашэнка гэта прагаворвае, няхай ускосна, апасродкавана апошнім часам», —

лічыць Карбалевіч.

Гэтыя матывы прагучалі і ў выступленні Лукашэнкі на ўрачыстасцях, прысвечаных Дню народнага адзінства:

«У сумбурным, супярэчлівым спічы згадвалася і Расія. Прычым калі ўважліва сачыць, то яна згадвалася як пэўная пагроза. Маюцца на ўвазе расійскія беспілотнікі, якія раптам пачалі лётаць над тэрыторыяй Беларусі. (…) Лукашэнка казаў, калі будзе нейкі вайсковы замах на Беларусь, то гэта пагроза Трэцяй сусветнай вайны. Але ў якасці крыніц гэтых магчымых пагроз згадваліся і расейцы».

«Гэта сведчыць пра тое, што ёсць пэўная няўпэўненасць рэжыму Лукашэнкі ў той сітуацыі, якая ёсць. І ён хацеў бы прынамсі мець нейкі запасны варыянт, запасны аэрадром на выпадак, калі падзеі пачнуць развівацца негатыўна для яго».

Каментары7

  • Пэўная няпэўнасьць
    22.09.2024
    Рэпостаў бюджэтніка карбалевіча ўіма грантасмокамі
  • Duża
    22.09.2024
    Спадар Карбалевіч! Колькі не мый свінню, а яна заўжды будзе лезці ў гразь бо ня мае патрэбы у чысьціні, а быць мурзатаю.
  • І
    22.09.2024
    Калі б я рабіў бы гумарыстычныя перадачы, то абавязкова зрабіў бы пародўію на тое як Карбалевіч і іншыя эксперты тлумачаць і разбіраюць на абзацы словы якога небудзь вусатага псыхапата ды шызойда з Навінак які падобны самі ведаеце на каго і які нясе поўную бязглуздзіцу ды ахінею. А людзі з вумным тварам тлумачаць словы паталагічнага хлуса ды да тагож і псіха.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры13

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць