Грамадства

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Баранавічах хутка пачнецца судовы працэс над Іванам Турчаком — у мінулым генеральным дырэктарам РУП «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне» і дэпутатам Брэсцкага абласнога і Баранавіцкага раённага саветаў, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!».

Іван Турчак

Івана Турчака судзяць адразу па трох справах:

  • два грамадзянскія пазовы аб кампенсацыі маёмаснай шкоды. Пасяджэнні прызначаныя на 6 і 7 лютага 2025 года. Па гэтых справах праходзяць многія іншыя топ-менеджары БВБА.
  • крымінальная справа па ч. 2 і ч. 3 арт. 424 КК РБ — злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

Пасяджэнні суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы пачнуцца 14 лютага 2025 года. Сярод саўдзельнікаў Турчака — намесніца генеральнага дырэктара па эканоміцы БВБА Алена Пасюкевіч. 

Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» піша таксама, што ў 2020 годзе Іван Турчак быў намеснікам старшыні выбарчай камісіі на ўчастку №15 у Баранавічах і не дапускаў назіральнікаў да падліку галасоў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць