Вайна88

Расія не будзе ўдзельнічаць у саміце міру па Украіне — МЗС РФ

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава заявіла, што расійскія ўлады не будуць удзельнічаць у саміце міру, які да канца 2024 года плануе арганізаваць Украіна.

Першы саміт міру прайшоў у Швейцарыі 15-16 чэрвеня. Фота: AP Photo / Laurent Cipriani

Паводле яе слоў, саміт міру не мае нічога агульнага з урэгуляваннем расійска-ўкраінскага канфлікту. Яна назвала яго «чарговай праявай махлярства англасаксаў і іх украінскіх марыянетак». 

«Так званы другі саміт мае ўсё тую ж мэту — працягнуць абсалютна нежыццяздольную «формулу Зялёнскага» ў якасці безальтэрнатыўнай асновы рашэння канфлікту, дамагчыся яе падтрымкі з боку сусветнай большасці і ад яе імя прад'явіць Расіі ўльтыматум аб капітуляцыі. Мы ў такіх «самітах» удзельнічаць не будзем», — заявіла прадстаўнік МЗС Расіі. 

Захарава дадала, што расійскія ўлады «не адмаўляюцца ад палітыка-дыпламатычнага ўрэгулявання крызісу» і гатовы да абмеркавання «сапраўды сур'ёзных прапаноў, якія ўлічваюць сітуацыю «на зямлі». 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 14 чэрвеня назваў умовы для мірных перагавораў. Згодна з ім, Украіна павінна заявіць аб поўным вывадзе войскаў з тэрыторыі Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей і пачаць рэальны вывад войскаў, а таксама афіцыйна заявіць аб адмове ад планаў па ўступленні ў НАТА. Імаверна, гэта Захарава называе прапановамі, якія ўлічваюць сітуацыю «на зямлі». 

20 верасня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў актыўна працуе над планам перамогі і падрыхтаваў тры пункты для размовы з Расіяй. Паводле яго слоў, саюзнікі Украіны згодны з тым, што на другі саміт міру неабходна паклікаць прадстаўнікоў расійскага боку. «І, як мы сказалі, у пачатку лістапада ўвесь план будзе гатовы. Гэта будзе старт і падмурак для таго, каб размаўляць у любым фармаце з Расіяй. У любым фармаце, з любымі яе прадстаўнікамі, таму што будзе план і будзе што паказаць», — сказаў Зяленскі.

Падрабязнасці гэтых планаў украінскага боку невядомыя. 

Каментары8

  • ІМЯ
    22.09.2024
    Рэдакцыя: Дзякуй за заўвагу
  • Не панятна
    22.09.2024
    Нагадаю, што ў мінулы раз рашку ніхто не хацеў бачыць на тым саміце. А навошта яна там зараз трэба? Што змянілася?
  • Андрусь
    22.09.2024
    Рэдакцыя: Дзякуй за заўвагу

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх17

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне10

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх17

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць