Грамадства

Зняволеныя беларускія адвакаты сталі лаўрэатамі прэміі ў галіне правоў чалавека 2024 года

У 2024 годзе прэмія ў галіне правоў чалавека імя Скотта Кросбі была прысуджана беларускім адвакатам — Максіму Знаку, Віталю Брагінцу і Аляксандру Данілевічу, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі правоў чалавека.

Максім Знак быў асуджаны 10 гадоў калоніі

Гэтая прэстыжная ўзнагарода, заснаваная Еўрапейскай асацыяцыяй крымінальных адвакатаў (ECBA), штогод уручаецца тым, хто праявіў выключную мужнасць у абароне правоў чалавека і вяршэнства закона.

Усе тры лаўрэаты знаходзяцца за кратамі ў Беларусі за сваю прафесійную дзейнасць і актыўную грамадзянскую пазіцыю. Быць адвакатам у Беларусі стала небяспечнай справай, асабліва для тых, хто бароніць правы чалавека.

Іх суды праходзілі за закрытымі дзвярыма, што падкрэслівае рэпрэсіўны характар улады ў дачыненні да адвакатаў. 

У прамове Ірыны Козікавай, сястры Максіма Знака, прагучалі словы: «Ні перапіскі, ні візітаў, ні тэлефонных званкоў, ні адваката», што адлюстроўвае трагічную рэчаіснасць для тых, хто абараняе правы чалавека ў Беларусі.

Максім Знак быў асуджаны да 10 гадоў зняволення, Віталь Брагінец да васьмі гадоў, Аляксандр Данілевіч да шасці гадоў зняволення.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Канарскіх астравоў навукоўцы скідаюць у мора будаўнічае смецце. Навошта?

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»44

Стала вядома, як будзе выглядаць выпраўленая скульптура беларускай жанчыны ў Быхаве20

Зяць Трампа паведаміў, што Пуцін згодны на гарантыі Украіне паводле прынцыпу пятага артыкула НАТА5

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць70

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць