Грамадства44

Пісьменніка прыраўнялі да эпідэміі

Адміністрацыя барысаўскай школы спаслалася на «каранцін», каб адмяніць сустрэчу з Уладзімірам Някляевым.

16 лютага ў адной з барысаўскіх школ мусіла адбыцца сустрэча дзяцей з вядомым пісьменнікам і паэтам Уладзімірам Някляевым. У апошні момант яму было паведамлена аб закрыцці навучальнай установы на каранцін з-за грыпу. Пры гэтым заняткі ў школе праходзілі па звычайным раскладзе.

Як стала вядома, мерапрыемства было забаронена па ініцыятыве чыноўнікаў райвыканкаму. Уладзімір Някляеў пракаментаваў інцыдэнт.

— Не магу сказаць, што здзіўлены… Такія «інцыдэнты» адбываюцца не ўпершыню. Я гэта звязваю з супрацьстаяннем паміж «афіцыйным» Саюзам пісьменнікаў і літаратарамі з «альтэрнатыўнага» Саюза. «Афіцыйнаму» патрэбная такая «барацьба», каб паказаць, што яны штосьці робяць.

— Як вы думаеце, чаму такі страх перад вашай сустрэчай са школьнікамі?

— Такая у нас краіна, на жаль. Такая ідэалогія: усе хто не ў гэтай ідэалогіі — ворагі. Я — вораг, які можа сваімі прамовамі «разбэсьціць» неакрэплыя душы.

— Перажываеце, што сустрэча ў Барысаве не адбылася?

— Перажываю?.. Як думаеце, прыемна гэта? Зрэшты, я ўжо прывык і гатовы маральна да такога.

А вось як было дырэктару школы тэлефанаваць мне і казаць, што сустрэчы не будзе? Казаць, што школу раптам закрылі на каранцін з-за грыпу? Гэта ж якое прыніжэньне чалавек адчуваў… Што за краіна такая, калі трэба хлусіць, адчуваць прыніжэнне з-за таго, што нехта за нас вырашае, што мае быць, а што забараніць!

Нагадаем, 13 лютага, сустрэча з Уладзімірам Някляевым паспяхова прайшла ў Жодзінскай школе-інтэрнаце. Усе засталіся задаволеныя: і школьнікі, і дарослыя. Мо там ідэалагічныя абцугі не такія моцныя? Ці ўсё ж людзі больш вальнадумныя? Зрэшты, ёсць і яшчэ адна версія — проста ідэолагі «не дагледзелі».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць