Культура66

У сацсетках усплыла карціна Бялыніцкага-Бірулі. Не ўсе вераць, што акадэмік мог маляваць так

Вакол аўтарства беларускага пейзажыста разгарэлася спрэчка.

Пейзаж з подпісам Бялыніцкага-Бірулі. Фота: фэйсбук-суполка «Пожалуйста! Оцените мой антиквариат.»

У суполцы антыкварыяту ў фэйсбуку адзін з удзельнікаў выклаў карціну, якую папрасіў ацаніць. Гэта вечаровы зімовы пейзаж з рачулкай, мостам і хаткай пры ім. Само палатно невялікае, памерам усяго 40х30 см. Як патлумачыў уласнік, была яшчэ рама, але яе стан быў занадта дрэнным і яна пайшла ва ўтыль. Карціну ён набыў у пачатку 2000-х за капейкі разам з іншымі рэчамі. 

На карціне ў левым ніжнім вуглу чырвонай фарбай зроблены подпіс аўтара — Бялыніцкі-Біруля. 

Подпісам Бялыніцкага-Бірулі на карціне. Фота: фэйсбук-суполка «Пожалуйста! Оцените мой антиквариат.»

Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля нарадзіўся ў 1872 годзе ў фальварку Крынкі недалёка ад Бялынічаў. Сям'я яго належала да дробнай каталіцкай шляхты, якая арандавала зямлю. Нягледзячы на сугучнасць прозвішча з найбліжэйшым мястэчкам, дзе сёння адкрыты музей у яго імя, паходзіць яно, насамрэч, ад зусім іншага паселішча.

Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства ў Сяргея Каровіна, Васілія Паленава і Іларыёна Пранішнікава, працаваў у майстэрні Ісака Левітана. Як і яго настаўнікі, захапіўся пейзажным жывапісам. Ягоныя карціны прыцягвалі ўвагу аматараў прыгожага мастацтва і атрымлівалі медалі на міжнародных выстаўках. Да рэвалюцыі Бялыніцкі-Біруля атрымаў ступень акадэміка жывапісу, а ў савецкі час разам з Азгурам і Грубэ быў у ліку першых удастоены звання Народнага мастака Беларускай ССР. 

Знакамітая карціна «Зімовы сон», напісаная мастаком у 1911 годзе, заваявала бронзавы медаль на выстаўцы ў Барселоне. Сёння яна экспануецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі

Ягоныя лірычныя пейзажы нярэдка адрозніваюцца мінімалістычнымі сродкамі выразнасці. Але, як заўважылі ўдзельнікі суполкі антыкварыяту, адшуканая карціна з подпісам Бялыніцкага-Бірулі зусім не падобная да манеры выдатнага жывапісца, гэта тапорная і брудная ў плане напісання рэч. Нехта быў больш востры ў ацэнцы — «кашмарны пейзажык» і «дурная мазня».

Але сам уласнік з тых жа меркаванняў лічыць, што гэта арыгінал Бялыніцкага-Бірулі, бо «на такі страх з мэтай нажывы сапраўды не сталі б ляпіць ягоны подпіс».

Сёння карціны Бялыніцкага-Бірулі знаходзяцца ў многіх музеях Беларусі, Расіі і Украіны, але перыядычна яны трапляюцца і на рынку антыкварыяту. Так у 2015 годзе ў Санкт-Пецярбургу прыблізна за $14 тысяч прадавалі трохі большы па памерах пейзаж «Хатка ля возера», напісаны мастаком у 1911 годзе.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • CV
    02.10.2024
    Сацыялістычны Сьвяты, у якіх палотнах ён спявае пра веліч сэсэсэры?
  • бесталанная
    02.10.2024
    мазня криворуких неумек - вот что такое вся живопись бссссссср
  • Ассоциация Художников Революционной России
    02.10.2024
    Неправда, неправда! Бесталанного мы б не включили в свои ряды в 1922-ом году!

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск паабяцаў да канца года выпусціць свой фільм «Адысея»9

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць