Свет

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога называюць адным з лідараў злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкі

У выніку аперацыі праваахоўных органаў 12-ці краін, каардынаванай Еўрапалам, былі затрыманыя чатыры чалавекі, звязаныя са злачыннай міжнароднай хакерскай групоўкай. Сярод іх — беларус, якога іспанскія СМІ называюць адным з галоўных арганізатараў інфраструктуры LockBit, піша «Люстэрка».

Фота ілюстрацыйнае

Як піша выданне 20minutos.es, у аэрапорце Мадрыд-Барахас грамадзянская гвардыя затрымала аднаго з асноўных арганізатараў інфраструктуры LockBit — шкоднаснай праграмы, якая адказная за кібератакі ў больш чым 120 краінах і нанесла шкоду 2500 кампаніям, прыватным асобам і ўстановам.

Паводле крыніц, блізкіх да расследавання, затрыманы грамадзянін Беларусі, які жыў у Дубаі.

«Яго затрыманне стала часткай міжнароднай аперацыі, каардынаванай Еўрапалам, у якой таксама ўдзельнічалі Францыя, Вялікабрытанія і Іспанія. У ходзе аперацыі былі праведзеныя ператрусы і арышты ў 12 краінах.

Як паведаміла Галоўнае ўпраўленне грамадзянскай гвардыі, затрыманы з'яўляецца ключавой фігурай у інфраструктуры LockBit, бо кіраваў інтэрнэт-правайдарам, які забяспечваў ананімнасць і канфідэнцыйнасць кліентам групы», — піша выданне.

У межах гэтай самай аперацыі ўлады Францыі затрымалі меркаванага распрацоўшчыка LockBit, а брытанскія паліцэйскія арыштавалі двух чалавек за меркаваную падтрымку дзейнасці афіліятаў шкоднаснай праграмы.

LockBit лічыцца піянерам у выкарыстанні мадэляў вымагальніцтва, якія спрыяюць росту кіберзлачыннасці, робячы яе даступнай нават для людзей без перадавых тэхнічных навыкаў. З канца 2019 года гэтая праграма выкарыстоўваецца кіберзлачынцамі для пранікнення ў інфармацыйныя сістэмы ўстаноў і кампаній.

У маі ЗША выставілі абвінавачванні меркаванаму стваральніку і адміністратару LockBit — расіяніну Дзмітрыю Хорашаву — і прапанавалі ўзнагароду да 10 мільёнаў долараў за інфармацыю, якая прывядзе да яго арышту ці асуджэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС9

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

«Змена даты ў календары не спыняе вайны ні на хвіліну». Як сустракалі і што елі на Новы год ваяры Палка Каліноўскага?2

Стрыжак запускае новую дабрачынную ініцыятыву40

Кірыла Буданаў узначаліў Офіс прэзідэнта Украіны19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае12

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць