Свет55

Расійскага «забойцу Вікіпедыі» забілі самога. А Вікіпедыя жыве

Урад Расіі прыняў рашэнне аб згортванні дзейнасці шматмільярднага праекту «Вялікай расійскай энцыклапедыі», якая была створана па замове Уладзіміра Пуціна і якой той яшчэ да вайны праракаў амбіцыйную будучыню «забойцы Вікіпедыі». Вось як тлумачыць закрыццё энцыклапедыі Крэмль і наколькі адрозніваецца ягоная версія ад версіі супрацоўнікаў праекта.

Уладзімір Пуцін выкідвае эмблему «Вялікай расійскай энцыклапедыі» ў сметніцу. Фоты: AP / Wikimedia Commons. Калаж: «Наша Ніва»

Як паведамляе РБК, ва ўрадзе Расіі прынялі рашэнне аб пачатку ліквідацыі Аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі «Вялікая расійская энцыклапедыя» (АНА «ВРЭ»), якая была створана ў 2019 годзе па замове прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і якая, паводле дзяржаўных медыя, была павінна стаць «забойцай Вікіпедыі» на расійскім рынку.

Афіцыйнай прычынай закрыцця праекту, на які было выдаткавана каля 2 мільярдаў расійскіх рублёў (каля $21 мільёна па цяперашнім курсе), называецца «ўзмацненне канкурэнтных пераваг» інтэрнэт-энцыклапедыі «Рувікі» (яшчэ аднаго расійскага аналага Вікіпедыі — «НН») і «перадача ёй усіх напрацаваных матэрыялаў».

Але галоўнай прычынай закрыцця, як адзначаюць супрацоўнікі «ВРЭ», з'яўляецца адсутнасць фінансавання, якое ідзе з бюджэту краіны. Так, заробкі камандзе праекта не налічваюцца яшчэ са снежня 2023 года.

Паводле расійскіх медыя, усяго ў Расіі было прадпрынята мінімум 7 спроб стварыць паўнавартасны аналаг Вікіпедыі за бюджэтны кошт. Усе яны пацярпелі няўдачу.

Адказны рэдактар «ВРЭ» Сяргей Кравец пацвердзіў выданню наяўнасць праблем з фінансаваннем і выплатамі заробкаў. Па ягоных словах, «з мінулага году не было ні заробку, ні ганарараў аўтарам, ні аплаты ЖКГ, ні падатковых адлічэнняў».

За ўвесь час працы «ВРЭ» было падрыхтавана 98 тысяч розных артыкулаў і матэрыялаў, але з іх толькі палова была апублікаваная на партале «Вялікай расійскай энцыклапедыі». 

Каментары5

  • leha
    06.10.2024
    АНА большэ не ВРЭ?
  • Мягкий отрывной календарь
    06.10.2024
    АНА ВРЭ - удачное название для инфопомойки👌
  • Клоўны
    06.10.2024
    А чым расейцам быў кепскім праект "Вікіпедыя", дзе паўсюль у рускамоўных артыкулах Беларусь называецца "Белоруссией"? Я толькі праз адно гэта не чытаю вікі. І вам не раю.

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Боты OpenAI атакуюць Вікіпедыю і выпрабоўваюць яе сістэмы бяспекі. Распрацоўшчыкаў ШІ абвінавацілі ў тэхнічным шкодніцтве6

У Гомелі заўзятар Марока праламаў чэрап заўзятару Францыі10

У Калінкавіцкі раён перавязуць завод з Расіі1

Пад Слуцкам падчас нелегальных гонак жонка накіравала Range Rover у Subaru мужа. Цяжка пацярпелі чацвёра2

У Беларускай чыгункі новы ідэолаг — а куды дзеўся стары?3

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы3

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць