Грамадства1111

Эканаміст Павел Данейка расказаў, чаму на сумоўях пытаўся пра Гары Потэра

А таксама падзяліўся, што павінен умець работнік, каб быць перспектыўным.

Павел Данэйка Павел Данейко Pavel Daneiko
Павел Данейка. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Чаму трэба вучыцца, каб стаць паспяховым

«Мы павінны мяняць людзей. Вучоба, навучанне, дыялогі — гэта фармаванне іншага бачання. Гэта важны базіс будучыні краіны. (…) Адукацыя становіцца ключавой рэччу», — лічыць Павел Данейка і падкрэслівае неабходнасць стварэння ў Беларусі свайго Гарварду ў новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна».

На погляд эканаміста, у сучасным свеце перспектыўны чалавек павінен умець задаваць пытанні штучнаму інтэлекту.

«Пачалі гаварыць пра тое, што штучны інтэлект заменіць юрыстаў, бухгалтараў. Нікога ён не замяняе. Ён з'яўляецца інструментам», — лічыць Данейка і заўважае, што ў Злучаных Штатах юрыдычная практыка з выкарыстаннем штучнага інтэлекту рванула ўверх.

Добрым прыкладам таксама з'яўляюцца шахматы: «Машына выйграла ў Каспарава. Але гросмайстар і машына [разам] выйграюць у любой машыны. Таму што іх дыялог дазваляе сфармаваць трэці погляд, які недаступны кожнаму з іх [паасобку]».

Данейка адзначае, што штучны інтэлект стане добрым дадатковым інструментам у працы толькі ў тым выпадку, калі чалавек ведае, як правільна задаць яму пытанне.

«Для гэтага трэба мець карціну свету, каб выяўляць новыя трэнды, пра якія ты пытаешся. Таму сучасная адукацыя павінна сфармаваць карціну свету і разуменне трэндаў яго развіцця. Толькі тады ты зможаш ствараць нешта новае. А штучны інтэлект будзе інструментам у стварэнні гэтага. Тое, што ён умее, — гэта перапрацоўваць масівы інфармацыі, а тое, што мы ўмеем, — гэта ствараць бачанне таго, чаго няма», —

тлумачыць Данейка. Ён спадзяецца стварыць на бакалаўрыяце па эканоміцы ЕГУ такую адукацыю, якая дазволіць выпускнікам быць паспяховымі ў будучыні.

У чым важнасць «Гары Потэра»

У размове Павел Данейка звярнуў увагу на важнасць кніг пра «Гары Потэра». Ён называе яе «пераломнай у фэнтэзі». Як тлумачыць эканаміст, традыцыйнае фэнтэзі — гэта свет, які не на Зямлі або ў мінулым, а «Гары Потэр» — фэнтэзі, якое жыве ў сучасным.

Данейка расказвае, што на сумоўях заўсёды пытаўся, ці чытаў чалавек «Гары Потэра» і чаму гэтая кніга стала папулярнай. Ён тлумачыць гэта жаданнем убачыць творчы патэнцыял, праверыць, наколькі ў кандыдата развіта аналітыка, бо «пра эканоміку яны ўсе адкажуць, яны ж кніжкі чытаюць».

«На сумоўі такія пытанні, якія, на першы погляд, знаходзяцца збоку, дазваляюць убачыць, ці думае чалавек, ці спрабуе знайсці рашэнне».

Данейка расказвае, што размова пра «Гары Потэра» на сумоўі ў яго займае каля 40 хвілін. «Такая размова дазваляе зразумець, ці гатовыя яны капацца, знаходзіць рашэнні ў такіх тупіковых, нечаканых пытаннях».

Каментары11

  • Ноўнэйм
    07.10.2024
    Дык што, калі не чытаў "Гары Ротара", то і аналітыка не развіта, і творчага патэнцыялу няма? )
  • Acab
    07.10.2024
    За сто гадоў камуністы не зьмяніліся. Паадчынялі бду, інбелкультаў і акадэміяў навукаў - трэба яшчэ такога ж ражна, толькі пад прыгожай шыльдай "гарвард".
  • Гоўмлэндэр
    07.10.2024
    Ноўнэйм , так, калі не хапае глуздоў каб проста азнаёміцца з адной з найвялікшых культурных падзей 00-х, то пра што з вамі можна размаўляць?

    Пытаньне ж не пра голыя веды сьвету Потэра, а пра здольнасьць да мысленьня, аналітыкі на прыкладзе агульнавядомых рэчаў. Мінімальна адукаваны чалавек не мусіць добра ведаць усяго, але базавую інфармацыю пра звышпапулярныя рэчы мусіць мець, нават калі ён і ня любіць папулярныя штукі. А там ужо лёгка і прааналізаваць, аб чым гэта, чаму сталася папулярным.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды2

«Сняданак па 74 капейкі, абед па 43 капейкі». Беларуска расказала, як харчуецца на $50 у месяц6

Пад Мінскам легкавік сутыкнуўся з лесавозам, кіроўца загінуў

«Калі ласка, без сюрпрызаў!» Мерц засцярог Трампа ад другога Анкорыджа7

21‑гадоваму Сямёну Малашэнкаву, сыну прапагандыста «Спутніка», прысудзілі 4 гады калоніі па палітычнай справе1

Алег Шулякоўскі прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў4

Палітзняволенаму мастаку Алегу Ларычаву прысудзілі 7 гадоў калоніі7

«Абсалютна абуральна». Фінляндыя адкінула патрабаванні Расіі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе15

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць