Здарэнні

Сям’я з пяці чалавек ледзь не загінула на пажары ў Капыльскім раёне: маці і сямігадовы сын у рэанімацыі

Пажар здарыўся раніцай у нядзелю ў вёсцы Вялікая Раёўка, паведамляе МНС.

Скрыншот відэа МНС

У службу выратавання 9 сакавіка ў 6:10 паступіла інфармацыя пра пажар у жылым доме ў вёсцы. Падраздзяленні МНС, што прыбылі на месца, пабачылі, што дом гарыць адкрытым полымем.

Гаспадар дома знаходзіўся ў двары. Ён паведаміў, што ўсе члены сям’і паспелі пакінуць палаючае памяшканне і знаходзяцца ў суседзяў.

На момант узнікнення пажару ўся сям’я спала ў адным пакоі.

Гаспадар дома прачнуўся ад трэску, адкрыў дзверы ў кухню і ўбачыў агонь. Ён неадкладна пачаў будзіць сям’ю і выводзіць яе з дома, адзіны выхад з якога праходзіў праз ахопленую полымем кухню.

Пры самастойным выхадзе з палаючага дома ўсе члены сям’і атрымалі траўмы: 44-гадовы гаспадар дома — апёкі 8% цела, ён шпіталізаваны. 43-гадовая жонка — — апёкі 70% цела, знаходзіцца ў рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі. Стан надзвычай цяжкі. Сямігадовы сын — апёкі 80% цела і інгаляцыйная траўма, шпіталізаваны ў рэанімацыю. Стан крытычны. 10-гадовая дачка — апёкі 1,5% цела, дзевяцігадовы сын — атручэнне прадуктамі гарэння.

Стан двух малодшых дзяцей ацэньваецца як здавальняючы.

Прычына пажару высвятляецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Звольнілі намесніка начальніка Генштаба1

Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер1

У красавіку беларусы набылі рэкордную колькасць новых машын3

Беларускі псіхіятр паставіў пад сумнеў вынікі даследавання пра ўплыў папулярных лекаў на рызыку аўтызму ў дзяцей11

У самай багатай правінцыі Канады набралі дастаткова галасоў для рэферэндуму аб незалежнасці14

На Крыце знайшлі новага матылька і назвалі яго ў гонар Папы Льва XIV

«Ідзём насустрач патрабаванням эстэтаў». Падобныя да пахавальных вянкоў аркі, якія абурылі гродзенцаў, прыбяруць з цэнтра горада3

Махляры стварылі клон часопіса БДУ і зараблялі на публікацыях у ім1

Ёсць першыя трыццаць градусаў у гэтым годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць