Свет88

Каспараў: Вызваленне Расіі пачнецца з украінскага сцяга ў Севастопалі

На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы на асобнай панэлі абмеркавалі мадэль новай Расіі. На канферэнцыю не паклікалі афіцыйных прадстаўнікоў Расіі, але былі прадстаўнікі апазіцыі. І яны выказваліся досыць рэзка.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP 

«Вызваленне Расіі ад пуцінскага фашызму пачнецца з украінскага сцяга ў Севастопалі, — так бачыць перспектывы сустаршыня Антываеннага камітэта Гары Каспараў. — Мы маем справу з тым, што не так лёгка змяніць, пакуль сама ідэя імперыі не памрэ. [Расійскае грамадства] павінна прызнаць, што прайграла вайну. Шмат хто кажа, што Расія прайграе вайну, — гэта трызненне. Вайна будзе прайграная Расіяй, калі яна зразумее, што яна яе прайграла».

Экс-кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі адзначыў, што Украіна сёння коштам многіх жыццяў абараняе Еўропу.

«Калі зараз даць Пуціну магчымасць невялікай перадышкі, наступным разам будзе ўсё больш сумна як для Еўропы, так і для Расіі. Давайце не баяцца эскалацыі канфлікту», — сказаў Хадаркоўскі.

Міжнародная канферэнцыя па бяспецы ў Мюнхене праходзіць 17—19 лютага. У гэтым годзе яе галоўная тэма — расійска-ўкраінская вайна. У ёй бярэ ўдзел лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

Каментары8

  • BLR
    19.02.2023
    Параза Расеі ў вайне супраць Украіны - то бок вызваленьне Украіны да межаў 1991 года (калі такое здарыцца), амаль зусім не азначае пераменаў унутры Расеі і зьнікненьне таталітарнага рэжыма Пуціна. Тут няма і не было наўпроставай сувязі. Прынамсі каб тое сталась хоць кольвек магчыма патрэбна - жаданьне так званых эліт да зьменаў, і запатрабаванасьць кардынальных  пераменаў непарэдна ў грамадстве. Ні першага, ні другога не бачна нават на дальаглядзе. Што будзе пасьля вызваленьня Украіны? Масковія сцішыцца на нейкі час, але для залізваньня ранаў і аднаўленьня войска, а праз 10-15 гадоў - 100% - зьявіцца новый Пуцін які распавядзе русакам, што іх зьняважылі і прымусілі ўкленчыць, і што яны павінны ўзняцаа духам і вярнуць належнае вялікай Расеі, і скрушыць маральна дэградаваны захад разам з неіснучай Украінай. І пачнецца новая вайна (Макрон можа яшчэ засьпее на гэтым сьвеце). Вось гэта будзе, а вызваленьне .... сумніўна.
  • мясцовы2
    19.02.2023
    Гэтых персанажаў слухаць сьмешна, асабліва Хадаркоўскага, які гатовы ўзяць аўтамат у рукі, каб ісьці бараніць інтарэсы масквы ў Ічкерыю, або з ягонанай сьвятой верай, што за нафтай будучыня. Гэтаму чалавеку зьняволянне дакладна не пайшло на карысць.
  • Беня
    19.02.2023
    ...как и с армянского в Москве.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць