Грамадства55

«Усё залежыць ад чалавека, які праводзіць допыт». Беларуска падзялілася досведам праходжання фільтрацыі на мяжы

Беларуска, якая ўжо некалькі разоў праходзіла праз фільтрацыю на мяжы, расказала «Салідарнасці», што цікавіць спецслужбы і як можна засцерагчы сябе.

Ілюстрацыйны здымак

Паліна (імя зменена) затрымлівалася падчас падзей 2020 года і адседзела суткі. Яна працягвае жыць у Беларусі, але некалькі разоў на год ездзіць падарожнічаць. Кожны раз на зваротным шляху яе адводзяць на допыт.

Часам гэта праходзіць хутка: «дзе была і што рабіла». Але бывала, што тэлефон жанчыны старанна аглядалі, а яе саму прыніжалі.

«Я сказала, што не хачу паказваць свае фота, але кадэбэшнік стаў зневажаць мяне і крычаць»

«Усё залежыць ад чалавека, які праводзіць допыт. Звычайна яны пытаюцца, дзе была, што рабіла, з кім бачылася. Могуць спытаць, якіх поглядаў сябры, з якімі я бачылася за мяжой. Я заўсёды адказваю, што не ведаю і мы гэта не абмяркоўваем, — расказвае Паліна. — Некалькі разоў цікавіліся планамі на будучыню і ці буду я галасаваць на наступных выбарах. А бывала, што проста адпускалі на мой адрас здзекі.

Таксама яны могуць правесці надгляд або агляд асабістых рэчаў: надгляд — гэта калі яны самі рыюцца ў тваіх рэчах, агляд — калі кажуць, што падаць, і ты робіш гэта самастойна, а яны, будучы ў пальчатках, глядзяць.

Калі агляд рэчаў могуць дакументальна аформіць, то надгляд — не, быццам яго і не было. Калі яны нешта фіксуюць, рэкамендую абавязкова глядзець, што там пішуць, таму што ўпісаць могуць усё, што заўгодна.

Мой самы жудасны допыт быў пасля вяртання з ЕС. Як гэта ўсё адбываецца? Спачатку памежнік забірае пашпарт, а потым там вызначаюць, каго трэба адвесці на допыт. Далей вядуць у кабінет, дзе сядзіць супрацоўнік КДБ з тваім пашпартам.

Калі я зайшла, гэбіст адразу забраў мой тэлефон. Ён мэтанакіравана шукаў лайкі, каментары і ўсё ў гэтым духу, сказаў адкрыць закрытую папку ў тэлефоне, дзе былі мае асабістыя фота. Я сказала, што не хачу іх паказваць, але ён стаў зневажаць мяне і крычаць. Раздражненне выклікала нават беларуская мова, хоць раней такога не было».

«Чысціць трэба наогул усё». Чэк-ліст для тых, хто выязджае і вяртаецца

Суразмоўца «Салідарнасці» расказала, што часцей за ўсё глядзяць сілавікі або спецслужбы ў тэлефоне.

«Перад праходжаннем мяжы чысціць трэба наогул усё. А калі ў вас андроід, то лепш фарматаваць тэлефон да заводскіх наладаў. Усе фатаграфіі і відэа лепш перакінуць у воблака ці сябрам, а потым спампаваць назад.

Што тычыцца Telegram, то лепш выдаліць яго і стварыць новы акаўнт. Проста адпісацца ад «экстрэмісцкіх» каналаў і змяніць нік не дапаможа — у іх ёсць чат-боты, па якіх можна ўсё прабіць, у тым ліку на якія каналы чалавек быў падпісаны.

Таксама трэба старанна пачысціць інстаграм-архіў гісторый і публікацый, падпіскі і лайкі. Яны заходзяць ва ўкладку «лайкі», дзе можна выбраць перыяд і аўтара. Уводзяць «Зеркало», «Наша Ніва» і да таго падобнае. Трэба прыбраць лайкі ад усіх «экстрэмістаў».

А калі чалавек не вядзе свой профіль, я раю выдаліць і стварыць новы акаўнт, альбо выйсці з асноўнага акаўнта і зайсці ў нейкі запасны, бяспечны. Цяпер я нічога не лайкаю, ні на каго з «экстрэмістаў» не падпісаная. Незалежныя СМІ чытаю, але не падпісаная на іх, толькі чышчу гісторыю пошуку кожны вечар.

Цяпер «экстрэмістамі» прызнаюць і проста людзей, а не толькі СМІ ці ініцыятывы. Ніколі не ведаеш, хто наступным увойдзе ў гэты спіс, таму лепш не лайкаць наогул нічога і нікога, звязанага з палітыкай і з актывізмам.

Тое ж тычыцца гугл-акаўнтаў, трэба выйсці адусюль. Таксама перагледзець актыўныя сеансы ў акаўнтах, каб выдаліць «не свае».

Акрамя сацсетак, расказвае Паліна, сілавікі глядзяць гісторыю браўзэра і праглядаў YouTube, а таксама галерэю тэлефона — у тым ліку сметніцу, нядаўна выдаленыя, і нават прымушаюць разблакаваць папку «Схаваныя».

Уладальнікам айфонаў, звяртае ўвагу суразмоўца, трэба мець на ўвазе, што ўсе званкі з месенджараў адлюстроўваюцца ў агульных званках, таму неабходна чысціць нават іх, калі былі размовы, пра якія спецслужбістам лепш не ведаць. Таксама асобна варта праверыць «Воблака» і ўсе хмарныя сховішчы.

Тое ж самае з кантактамі — калі дадаць карыстальніка ў кантакты ў Telegram, ён адлюструецца і ў агульным спісе кантактаў, што можа быць небяспечна.

«У айфоне любяць карыстацца пошукам па ўсім тэлефоне. Уводзяць «Жыве», «Пагоня» і г. д., у кагосьці таксама глядзяць YouTube і Spotify. Зразумелая рэч, што ў кагосьці ды будуць песні, напрыклад, Tor Band, якія прызналі «экстрэмісцкімі». І нават гэта лепш выдаляць.

Часам, калі яны знайшлі нейкі лайк або іншую інфармацыю, якая можа сведчыць пра тое, што ты не падтрымліваеш рэжым, яны могуць пачаць зневажаць, прымушаць раскайвацца, даводзіць да істэрыкі. Калі такое здараецца, лепш казаць, што нічога не ведаеш, даваць усе паролі, адказваць аднаскладовымі сказамі.

Таксама варта ўлічваць, што пры кожным вяртанні ў Беларусь спецслужбісты выпісваюць IMEI (нумар для ідэнтыфікацыі тэлефонаў). Таму ваш тэлефон ужо будзе «пазначаны» і ўнесены ў пэўны спіс. Ну і трэба глядзець: калі ваш тэлефон кудысьці выносілі ці нешта ў яго ўстаўлялі, лепш яго пасля пазбыцца».

Каментары5

  • Імя
    12.10.2024
    Я, а давайце раскажыце вашую пазіцыю “не хатаскрайніка” з варшаўскай канапы.
  • Жора
    12.10.2024
    Я, што для вас "хатаскрайнік", для нас survivalist і будзённае жыццё, і мы - вашая апошняя надзея.
  • Казакевич
    12.10.2024
    Уезжать только в один конец. Пусть сами себя ищут и проверяют. Есть мысли что у них тоже можно много чего интересного найти).

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў10

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 100 сайтаў за 12 хвілін. Hoster.by расказаў пра масавую атаку на беларускія сайты

Вольга Лойка: Усё ідзе да таго, што Беларусь не давядзецца далучаць сілай — яна сама ўпадзе ў рукі Расіі15

У Беларусі ловяць усё больш нарказакладчыкаў з Расіі1

Расійскі анархіст атрымаў 16 гадоў калоніі і скончыў жыццё самагубствам у той жа дзень

Пільны рыэлтар у Мінску пераканаў пенсіянерку не прадаваць кватэру махлярам1

Расійскі вайсковец, які атрымаў тыдзень адпачынку, сустрэўся з сям'ёй, зарэзаў дачку і пакончыў з сабой8

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую22

У Лошыцкай сядзібе ў суботу пройдзе баль па матывах «Дзікага палявання караля Стаха»3

Памёр шматгадовы намеснік начальніка міліцыі Салігорска. Яму было 49 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў10

Прапагандысты заявілі пра разгром сеткі салідарнасці і арышт яе ўдзельнікаў

Галоўнае
Усе навіны →