Грамадства2727

Муж палітзняволенай журналісткі Слаўнікавай дзякуе Лукашэнку і крытыкуе Ціханоўскую

Аляксандр Лойка выйшаў на свабоду пасля 45 сутак, яго жонцы, кіраўніцы прадстаўніцтва «Белсата» ў Мінску, прысудзілі 5 гадоў калоніі.

Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава.

Аляксандр Лойка — адзін з сузаснавальнікаў Асацыяцыі родных і былых палітвязняў FreeBelarusPrisoners — расказаў «Люстэрку» сваё бачанне сітуацыі з палітзняволенымі.

Апроч яго, у гэту ініцыятыву ўваходзяць Таццяна Хоміч (сястра Марыі Калеснікавай), Светлана Мацкевіч (былая жонка філосафа Уладзіміра Мацкевіча), а таксама Вольга Івашына (жонка журналіста Дзяніса Івашына).

Лойка лічыць, што цяперашняя стратэгія Захаду і Святланы Ціханоўскай няправільная. Ён перакананы, што беларускія ўлады заўсёды былі гатовыя ісці на кантакт. «Але яны хочуць размаўляць не праз плот», — адзначае Лойка.

У якасці магчымых крокаў насустрач Лукашэнку, якія мог бы зрабіць Захад, называюцца прыезд у Еўропу якога-небудзь беларускага чыноўніка высокага ўзроўню, а таксама візіт у Беларусь прадстаўнікоў Захаду. Таксама ён агучыў прапанову абмяняць санкцыі на «Белавія» на 500 палітвязняў.

«Можна знайсці якіх-небудзь медыятараў, якія змогуць паспрыяць. Дапусцім, я ведаю, што ў перагаворных працэсах ва Украіне медыятарамі выступалі алігархі. Медыятарамі ў Беларусі маглі б быць людзі ад бізнэсу, якія знаходзяцца на высокім узроўні. Або дзяржава-пасрэднік — дапусцім, Турцыя. Альбо яшчэ гэта можа быць які-небудзь палітык, які ўжо не з’яўляецца дзейным, але мае павагу ў грамадстве. Напрыклад, экс-канцлер Германіі Ангела Меркель. Да яе думкі прыслухоўваюцца».

Лойка прызнаецца, што размаўляў са Святланай Ціханоўскай адзін раз, у канцы 2022 года. Але яму «гэтага было дастаткова і зразумела».

«Яна вельмі агрэсіўна да нас адносіцца. Ёй не падабаецца нейкая крытыка, іншае бачанне. І ўвогуле, у Офісе, насамрэч, пачынаюць неяк зрушвацца ў бок такога ж дыктату і таталітарызму, які існуе ў Беларусі. Калі нешта не па іх меркаванні, не па іх жаданні ці бачанні — значыць, да пабачэння. Будуць ставіць палкі ў колы і не даваць прасоўваць нейкія свае ідэі», — наракае Лойка.

Затое хваліць Аляксандра Лукашэнку і камісію па памілаванні генеральнага пракурора Андрэя Шведа:

«Я выказваю падзяку Аляксандру Лукашэнку за тое, што ён працягвае падпісваць указы аб памілаванні людзей. Хаця, у прынцыпе, ён нічога зараз пакуль узамен не атрымлівае. Але гэта вельмі важны крок.

Камісія па памілаванні таксама робіць сваю працу. Ніхто на іх асабліва не ўплывае. Зразумелая справа, іх абвінавачваюць у тым, што «самі арыштавалі — самі памілавалі». Але калі б яны гэтым не займаліся, дык людзі б не выходзілі».

«Вось гэта добры знак», — адгукнуўся на інтэрв’ю прапагандыст Ігар Тур.

Каментары27

  • Тутэйшы
    20.12.2024
    Калі б яны гэтым не займаліся, людзі б у турмах не сядзелі, пачніце з гэтага тэзісу можа
  • Илья
    20.12.2024
    Он боится режима, не имею права осуждать.
  • .
    20.12.2024
    Ребята, не надо осуждать людей в такой ситуации. Никто из нас не знает, как бы себя повел, если бы его ломали через близкого человека, взятого в заложники.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць