Грамадства44

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

На відэа гродзенскага МУС паказана, як павінен і не павінен паводзіць сябе супрацоўнік міліцыі ў розных выпадках. Ролю «хулігана» ў роліку грае старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Максім Базыленка, а ролю ўчастковага — міліцыянер Павел Лукашэвіч.

Злева — Максім Базыленка, скрыншот з відэа

Пра што відэа?

11 снежня ў канале гродзенскай міліцыі з'явілася і было адразу выдаленае відэа, зробленае для ўнутранага карыстання супрацоўнікаў міліцыі.

Сюжэт роліка такі: адзін чалавек сядзіць на лаўцы і п'е піва, а ўчастковы падыходзіць да яго і хоча высветліць адносіны.

Максім Базыленка робіць выгляд, што п'е піва. Скрыншот з відэа

Участковы адразу пачынае паводзіць сябе дзёрзка, але відэа раптам чырванее і вылазіць надпіс «няправільна».

Закадравы голас тлумачыць, што міліцыянт «мусіць выконваць правілы этыкету, размаўляць ветліва, прадставіцца і запытацца, як можна звяртацца да чалавека, звяртацца на «вы». Зніжэнню агрэсіўнасці спрыяюць: устанаўленне кантакту вачэй, зварот па імені і імені па бацьку, добразычлівы выраз твару. Пры гэтым варта трымаць дыстанцыю ў размове, каб не парушаць асабістых межаў грамадзян, бо гэта можа іх раздражняць».

Скрыншот з відэа

Далей міліцыянт прадстаўляецца як належыць і спрабуе высветліць, чаму мужчына выпівае ў тры гадзіны дня. Правапарушальнік, ролю якога грае Максім Базыленка, стасуецца з міліцыянтам выключна на «ты». У адказ міліцыянт зноў пачынае грубіць. Закадравы голас кажа:

«Не дапускайце нападкаў, абразаў або пагрозаў у дачыненні да грамадзяніна. Варта ўважліва выслухаць довады грамадзяніна адносна здзейсненага правапарушэння, асабліва калі ён ва ўзбуджаным стане».

Гэтым разам міліцыянт спакойна кажа, што грамадзянін парушае законы маралі. Праўда, далей, у адказ на грубасць, зноўку зрываецца і пагражае дадатковым артыкулам. Закадравы голас вучыць, што міліцыянтам варта сачыць за сваім эмацыйным станам ды размаўляць спакойна.

Далей мужчына прапануе «разысціся». У адказ міліцыянт кажа, што так не атрымаецца — закадравы голас кажа, што так і трэба:

Так выглядае надпіс «правільна» ў відэа. Скрыншот з відэа

«Не ідзіце на павадку ў правапарушальніка. Памятайце, што ваша сіла — у веданні сваёй справы, прафесійным майстэрстве і ўменні пераконваць. Хай парушальнік адчуе гэта па паводзінах супрацоўніка ўнутраных справаў».

Пасля гэтага міліцыянт спрабуе затрымаць чалавека, а той кажа, што «ўсё здыме на тэлефон» і дастае смартфон. Пасля гэтага міліцыянт пачынае істэрыць і спрабуе закрыць тэлефон рукамі, а на экране ў чарговы раз з'яўляецца надпіс «няправільна».

«Пры стасунках з грамадзянамі варта пазбягаць словаў, якія распальваюць канфлікт. Не выкарыстоўвайце словы «супакойцеся», «не накаляйце становішча», «не крычыце», «не нервуйцеся» і гэтак далей. Замест гэтага кажыце: «давайце супакоімся, мы ж з вамі разумныя людзі і знойдзем выхад з сітуацыі» або «вы ж разумны чалавек і мусіце разумець, што сваімі дзеяннямі парушаеце парадак», — вучыць відэа.

Павел Лукашэвіч робіць выгляд, што хоча закрыць камеру Базыленку. Скрыншот з відэа

Пасля гэтага міліцыянт кажа, што «не мае паўнамоцтваў каментаваць свае дзеянні». Закадравы голас вучыць, што варта трымацца годна і глядзець на суразмоўцу.

Дзеля таго, каб было цяжэй здымаць міліцыянта, відэа вучыць «няспешна мяняць сваё становішча ў прасторы, каб складаней было сфакусавацца на вашым твары».

«Захоўвайце ўнутраны спакой. Нават калі вы лічыце, што вам задаюць правакатыўныя пытанні, не губляйце самавалодання. Ваша раздражненне адносна субяседніка выкліча ўсплёск непрыняцця вас сярод гледачоў», — вучыць закадравы голас.

Далей міліцыянт кажа, што будзе складаць пратакол. Відэа вучыць, што варта рабіць гэта ўпэўнена, і тлумачыць, што пратакол складаецца не праз жаданне міліцыянта, а праз патрабаванне закона.

Павел Лукашэвіч цягне Максіма Базыленку ў аддзяленне. Скрыншот з відэа

У апошняй частцы міліцыянт адразу цягне мужчыну ў аддзяленне. Пасля надпісу «няправільна» закадравы голас кажа, што трэба быць спакойным і не даваць правапарушальніку адцягнуць увагу ад факту парушэння закона. Трэба вяртаць размову ў прававое поле і тлумачыць, што менавіта чалавек парушыў.

У выпадку непадпарадкавання можна «ўжыць меры адміністратыўнага прымусу».

Хто грае ў відэа?

Максім Базыленка. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Максіму Базыленка 31 год. Ён з Гродна. Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце на журналіста. У рэйтынгавай ведамасці за 6 семестр 3 курса ён займаў 1498-е месца з 1528 студэнтаў і мае рэйтынг 2.43 з 10.

Базыленка пасля выпуску ў 2015 годзе працаваў у міліцыі. Спачатку ён пісаў навіны для сайта і сацсетак, цяпер жа часцяком таксама каментуе падзеі для дзяржаўных медыя. Ягоная пасада — старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, ён мае званне старшага лейтэнанта.

Павел Лукашэвіч у студэнцкія гады. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Ролю ўчастковага (з правага боку) грае Павел Лукашэвіч — міліцыянт з Гродна. Ён скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «псіхалогія» ў 2021 годзе. Ва ўніверсітэце ён быў серадняком: у рэйтынгавай ведамасці за 2018 год Лукашэвіч на 1323 месцы з 2102-х з балам 6.75.

Ад гэтага часу працуе ў міліцыі, у тэлефонных кнігах іншых запісаны як «участковы Парэчча» і «Павел УУС». У сацсетках цікавіцца заробкам на крыптавалютах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • ГрГУ этого и не скрывают
    20.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ганна
    20.12.2024
    У міліцыянты ідуць троечнікі. Ім паказваюць нармальныя відэа. І чаравікаматы адчыняюцца. Як і павінна быць. Карацей, жыве Беларусь.
  • kare
    20.12.2024
    Рэальнасьць цалкам супрацьлеглая. За амаль тры гады вымушаных практычна штодзённых кантактаў з гродзенскімі бандытамі і з аповядаў іншых палітычных - сяброў па няшчасьцю: у ізалятары выключна мат; зварот практычна выключна на ты як у бандытаў з ізалятара, так і мясцовых; частыя спробы звароту не па імю, а выключна па імю па-бацьку - мною і маімі сябрамі спынялісь адразу; зьдзекі пры затрыманьні - аднойчы апранулі мне наручнікі за сьпіной, забаранілі карыстацца ліфтам і прымусілі бегчы ўніз па лесьвіцы, а потым залазіць у багажнік іх машыны таксама ў такім стане; аднойчы забралі мой пашпарт і выкінулі яго ў пад'езьдзе - гэта так, пару эпізодаў з працы гарадзенскіх бандытаў.

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам4

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі блогер Улад Бумага трапіў на прамую лінію да Пуціна і моцна прагнуўся перад ім25

Гродзенец вырабляе незвычайныя дошкі для сервіроўкі і ўпрыгожвае іх сапраўднымі кветкамі1

Дальнабойшчыку з Мінска пагражае да чатырох гадоў калоніі за «тысячу каментароў» пра Лукашэнку, суддзяў і сілавікоў2

Прэзідэнт Грузіі заявіла, што не хоча станавіцца Ціханоўскай у выгнанні21

Шпроты «За Радзіму» з партыі з батулізмам знайшлі ў Магілёве5

«Як з салёнай карамеллю». Беларус апублікаваў рэцэпт папулярнага дубайскага шакаладу, але з дранікам4

Мінчанка купіла ў магазіне ўпакаваны хлеб з жывым чарвяком унутры1

Стральба ў абхазскім парламенце: адзін дэпутат загінуў, другі паранены

МЗС Польшчы выклікала часовага паверанага Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам4

Міліцыя выпадкова апублікавала ВІДЭА для ўнутранага карыстання — інструкцыю, як трэба паводзіць сябе з насельніцтвам

Галоўнае
Усе навіны →