20 снежня ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска адзначылася імя Сяргея Прашкевіча з абвінавачваннем у ч. 2 арт. 19.11 КаАП РБ (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Сяргей Прашкевіч падчас аднаго са сваіх стрымаў
Сяргей — вядомы ў Віцебску інстаграм-блогер. У яго амаль 50 тысяч падпісчыкаў. Мяркуючы па VK-профілі, ён знік з сацсетак пару дзён таму.
Восенню 2022 года Сяргея разам з двума прыяцелямі ўжо судзілі ў судзе Першамайскага раёна Віцебска па адміністрацыйным артыкуле аб парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары