Гарадзенец зрабіў ДНК-тэст на бацькоўства дзіцяці загінулай былой дзяўчыны
Высветлілася, што гэта сапраўды ягоны сын.

Ілюстрацыйнае фота
Сітуацыя была наступная. Мужчына даведаўся, што трагічна загінула жанчына, з якой ён сустракаўся некалькі гадоў таму. У яе застаўся маленькі сын.
Іншых сваякоў у іх не было, таму хлопчыку пагражаў дзіцячы дом. Мужчына вырашыў праверыць, ці не з’яўляецца ён бацькам гэтага дзіцяці, і звярнуўся ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, піша Onliner.by.
«Даследаваўшы біялагічныя ўзоры, дзяржаўныя медыцынскія судовыя эксперты-біёлагі пацвердзілі біялагічнае бацькоўства мужчыны да дзіцяці», — паведаміў радасную навіну ДКСЭ па Гродзенскай вобласці.
Каментары