Здарэнні

Жыхар Смаргоні з балкона абстраляў дзяцей з пнеўматыкі — яны разбудзілі яго петардамі

Жыхар Смаргоні ў сярэдзіне верасня абстраляў групу падлеткаў з пнеўматычнага пісталета ў двары шматпавярховага дома па вуліцы Якуба Коласа.

Скрыншот відэа МУС

Мужчына спаў у сябе ў кватэры, на гадзінніку было 6 вечара. У гэты час на вуліцы кампанія падлеткаў пачала ўзрываць петарды, ад чаго мужчына прачнуўся.

Ён вырашыў дзяцей напалохаць. Узяў пнеўматычны пісталет «Stalker» і тры разы стрэліў металічнымі шарыкамі ў напрамку кампаніі падлеткаў. Стралок сцвярджае, што ні ў каго канкрэтна не цэліўся, страляў хаатычна. Але адзін з шарыкаў трапіў у грудзі 15-гадоваму юнаку.

Падлеткі ўцяклі, а пазней бацькі пацярпелага дзіцяці звярнуліся ў міліцыю. Сілавікі знайшлі стралка і затрымалі яго. Цяпер у дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па артыкуле «хуліганства».

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму2

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць