Эканоміка22

Юрый Чыж пайшоў у малочны бізнэс у Расіі. Як атрымліваецца?

Заснавальнік і саўладальнік «Трайпла» Юрый Чыж зноў судзіцца. Бізнэсмен спрабуе ўзяць пад кантроль малаказавод у курортным расійскім горадзе Геленджык. Пакуль атрымоўваецца не вельмі, піша «Беларусы і рынак». 

Юрый Чыж. Фота: delfi.lt

У гэтым месяцы Юрый Чыж атрымаў адмоўнае заключэнне ў Арбітражным судзе Краснадарскага краю.

Як вынікае з судовай справы, на дадзены момант вядомы ў Беларусі бізнэсмен з'яўляецца ўладальнікам 7800 акцый АТ «МОРЕ» (да верасня гэтага года называлася АТ «Малзавод Геленджыкскі»). Гэты пакет складае 38,3349% ад іх агульнай колькасці. Частку з іх Чыж атрымаў у сярэдзіне 2010-х, частку выкупіў у 2023 годзе ў яшчэ аднаго беларускага акцыянера завода.

У гэтым годзе беларускі бізнэсмен паспрабаваў аспрэчыць у судзе факт дарэння АТ «МОРЕ» нейкай грамадзянкай Ірынай Масолавай свайго пакета ў 2614 штук акцый.

Навошта? Як можна падлічыць, яе пакет складае 12,8471% ад капіталу таварыства. І яго якраз не хапае, каб Чыж мог атрымаць 51% акцыяў прадпрыемства.

У Арбітражны суд Краснадарскага краю Юрый Чыж звярнуўся на падставе таго, што нібыта, калі летам 2023 года адбылася гэтая здзелка, былі парушаны яго правы як акцыянера. Таварыства стала ўладальнікам гэтага пакета ў перыяд, калі знаходзілася ў працэдуры банкруцтва (у перыяд з 2016 года і да верасня 2023-га), і іншыя акцыянеры не маглі па законе на яго прэтэндаваць.

Аднак пасяджэнне суда, якое адбылося ў пачатку кастрычніка, адмовіла пазоўніку ў прызнанні дамовы несапраўднай. Было ўказана, што яна не супярэчыць закону і не парушае правоў іншых акцыянераў, паколькі была аформлена як акт бязвыплатнага дарэння. Таксама суд пастанавіў зняць з гэтых акцый раней прынятыя па хадайніцтве Чыжа забеспячальныя меры.

У Юрыя Чыжа яшчэ ёсць час да пачатку лістапада абскарджваць гэтае рашэнне. Але ці будзе ён далей судзіцца, магчыма, залежыць ад паралельнага разгляду пазову Міністэрства эканомікі Краснадарскага краю да АТ «МОРЕ». У ім ведамства просіць ізноў прызнаць гэтае прадпрыемства банкрутам. Завод прастойваў у 2023 годзе і пасля выхаду з першага банкруцтва амаль на чвэрць нарасціў страты.

Спачатку ў жніўні міністэрству было адмоўлена. Але апеляцыйная інстанцыя ў верасні зноў запусціла працэс магчымага паўторнага банкруцтва найстарэйшага малакаперапрацоўчага прадпрыемства горада. Рашэнне па гэтым пытанні, як вынікае з матэрыялаў справы, будзе прымацца ў снежні 2024 года.

Каментары2

  • Ганьба
    24.10.2024
    Заваляць яго неўзабаве.
  • Янка
    24.10.2024
    Зараз у Расеі адбываецца найбуйнейшы пасля 1990х перадзел маёмасці, лакаматывам якога з'яўляецца тамтэйшая генпракуратура. То бок спачатку маёмасць нацыяналізуецца нібыта з мэтаў стратэгічнага значэння, а потым дзіўным чынам апынаецца ў валоданні набліжаных да ўлады асобаў, альбо адразу ж трапляе да іх праз рэйдэрства сілавікоў. Дарэчы, датычнасць бізнэса да ВПК ня мае значэння, істотнымі з'яўляюцца толькі кошт актываў, як у выпадку з Макфай, альбо памеры cash-flow, як у выпадку Wildberries. Зразумела, што калі ў справу малзавода ужо ўлезлі краснадарскія ўлады, то размова ідзе аб інтарэсах сельгасбарона Ткачова і Чыжу там дакладна нічога ня свеціць.

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць