Грамадства11

Беларус у Чэхіі выйграў суд у справе аб адмове ў міжнароднай абароне

Генадзю (імя змененае з меркаванняў бяспекі) увесну 2023 года Чэхія адмовіла ў міжнароднай абароне. У адказ мужчына падаў скаргу ў суд. Яе разгляд і сам працэс цягнуўся больш, чым паўтара года. «Белсат» распавядае, чым ён скончыўся.

Фота: vecteezy.com

«Суд не разумее, у сувязі з чым была адмова»

«Суд разгледзеў, наколькі законным было рашэнне міграцыйнай службы адмовіць мне ў міжнароднай абароне, і ў выніку адмяніў яго. Цяпер міграцыйная служба абавязаная яго перагледзець. Уся працэдура павінна быць праведзеная наноў, пачынаючы ад майго апытання і разгляду ўсіх дакументаў, якія я прадстаўляў разам з прашэннем аб прытулку», — распавядае Генадзь.

Мужчына не можа ацаніць, што стала вырашальным у тым, што суд стаў на ягоны бок, аднак кажа, што было бачнае здзіўленне суддзі адмовай міграцыйнай службы.

«У канчатковым рашэнні зазначаецца, што суд не разумее, у сувязі з чым магла быць адмова, таму што сыходзячы з прадстаўленых дакументаў ён лічыць, што абарона павінна быць дадзеная, дадатковая — дакладна, а магчыма і поўная міжнародная», — кажа беларус.

Як доўга чакаць новага рашэння міграцыйнай службы — невядома, аднак можна спадзявацца, што пасля суду працэс можа быць хутчэйшым, чым у першы раз, кажа Генадзь са спасылкай на свайго адваката. Калі мужчына зноў атрымае адмову, ён будзе падаваць скаргі ў Вярхоўны суд Чэхіі і ў суд Еўразвязу.

«Але спадзяюся, да гэтага не дойдзе. Хочацца нарэшце рашэння і спакойнага жыцця. Бо пакуль што яно на паўзе, у чаканні», — зазначае наш суразмоўца.

Чэхія палічыла, што ў Беларусі бяспечна

Увесь гэты час, пачынаючы ад падачы прашэння аб прытулку, Генадзь жыве ў лагеры для ўцекачоў. Кажа, што ўмовы камфортныя, акрамя таго, плацяць дапамогу. Сума невялікая, аднак беларус лічыць, што грэх скардзіцца, бо на ўсё патрэбнае хапае, а галоўнае — дах над галавой — ёсць.

Генадзь можа працаваць у Чэхіі — праз пэўны час пражывання на тэрыторыі краіны ў міграцыйнай службе можна атрымаць дакумент, які дае дазвол на працу.

«Аднак шмат якія працадаўцы не хочуць браць на працу з гэтым часовым дакументам, і ніхто не можа іх абавязаць, таму з працаўладкаваннем ёсць праблемы. Пашпарту ў мяне няма, толькі пасведчанне суіскальніка абароны», — кажа беларус.

Статыстыка падачы беларусамі прашэнняў аб міжнароднай абароне ў Чэхіі з 2019 па 2023 гады. Крыніца: Офіс беларускіх дэмакратычных сілаў у Чэхіі

Генадзь быў вымушаны з’ехаць з Беларусі ў сакавіку 2021 года праз палітычны пераслед. Некаторы час мужчына пражыў ва Украіне, а пасля пачатку поўнамаштабнай вайны пераехаў у Чэхію, дзе і папрасіў міжнародную абарону. Цягам года Генадзь чакаў разгляду сваёй заявы, і ў сакавіку 2023 года атрымаў адмову — Чэхія прапанавала яму вярнуцца ў Беларусь, бо там нібыта бяспечна.

У Беларусі Генадзь пацярпеў ад паслявыбарчых рэпрэсіяў. Яго некалькі разоў затрымлівалі за ўдзел у пратэсных акцыях, збівалі. Спачатку давалі «суткі», а потым мужчынам зацікавіўся Следчы камітэт. Тады беларус і вырашыў з’ехаць.

Статыстыка ўхваленняў і адмоў прашэнняў беларусаў аб міжнароднай абароне ў Чэхіі з 2019 па 2023 гады. Крыніца: Офіс беларускіх дэмакратычных сілаў у Чэхіі

Паводле Офіса беларускіх дэмакратычных сілаў у Чэхіі, з 2019 па 2023 гады 176 беларусаў падалі заявы на міжнародную абарону ў гэтай краіне. Найбольш іх было ў 2020 годзе — 58.

З іх за 5 гадоў ухвалілі 53 заяўкі, большасць — 41 — у 2021 годзе. У 2023 годзе толькі 4 беларусы атрымалі міжнародную абарону ў Чэхіі.

У 29 выпадках з 2019 года Чэхія дала беларусам дадатковую абарону. Было адмоўлена 74 просьбітам. Найбольш адмоваў — у 2022 і 2023 гадах — па 23.

Каментары1

  • бабруйчанін
    25.10.2024
    Швейкі як яны е)))

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА7

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вясковец у полі наткнуўся на шкілет чалавека. Аказалася, памерлы даўно пайшоў на могілкі і не вярнуўся

Уладзімір Чудзянцоў выйшаў на свабоду і сустрэўся з Пратасевічам16

Беларус дэбютаваў у нью-ёркскай Метраполітэн-оперы2

65-гадовага Антона з «Зелянбуда» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Буйны адукацыйны цэнтр «Лідар» ужо месяц як не працуе1

Ад імя «Белай Русі» рассылаюцца лісты аб вылучэнні Качанавай у прэзідэнты8

Лідчук «на слабо» зняў штаны пасярод бара 4

Беларус прадае 23-гадовую BMW «пяцёрку» за 27 500 даляраў і не гатовы таргавацца, бо з грашыма ў яго ўсё ў парадку11

У мінскім гатэлі прыдумалі, як уратаваць людзей ад падзення з лесвіцы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА7

У Расіі яшчэ ёсць небяспечныя баявыя сілы, якіх амаль не закранула вайна — топ-генерал НАТА

Галоўнае
Усе навіны →