Грамадства

Мужчына з Чыты 70 гадоў шукаў бацьку-беларуса, а знайшоў на шоу Малахава братоў

У праграме «Малахаў» на расійскім тэлебачанні распавялі гісторыю сям'і беларуса Міхаіла Крашэўскага, якога ўсё жыццё марыў убачыць яго сын з Чыты — Станіслаў Мяснікоў, піша «Камсамолка». 

Браты пры сустрэчы. Кадр відэа праграмы «Малахаў»

Падчас тэлешоу Станіслаў, які хутка адсвяткуе 70-годдзе, даведаўся, што яго бацька Міхаіл Крашэўскі памёр. Але рэдактары праграмы знайшлі ў Беларусі братоў Станіслава — Аляксандра і Пятра. Родныя людзі, будучы ўжо ў шаноўным узросце, упершыню сустрэліся.

Станіслаў і Вольга звярнуліся з просьбай знайсці іх родных у Беларусі. Фота: кадр відэа праграмы «Малахаў»

— З самага ранняга дзяцінства я вельмі хачу знайсці свайго дзядулю, — сказала Вольга, дачка Станіслава. — Я сабе дала слова, што павінна знайсці бацьку таты.

Станіслаў Міхайлавіч Мяснікоў ніколі не бачыў свайго бацьку, але ведаў пра яго са слоў маці Людмілы. Знаёмства Людмілы і Міхася Крашэўскага адбылося ў пачатку 1950-х.

— Дзядуля праходзіў службу ў пасёлку Атаманаўка (недалёка ад Чыты), у аўтамабільным батальёне. Гэта былі 1953—1955 гады, — распавядае Вольга. — Яны пазнаёміліся з бабуляй на танцах і закруцілася гісторыя.

Міхась служыў у Чыце. Фота: кадр відэа праграмы «Малахаў»

Сканчаючы службу і адпраўляючыся дадому, Міхась Крашэўскі ведаў, што Людміла цяжарная.

— Відаць, абяцаў вярнуцца. Мама пісала яму некалькі лістоў, адпраўляла фатаграфію, калі мне ўжо год быў, — сказаў Станіслаў.

Міхась сустрэўся з Людмілай у пачатку 1950-х. Фота: кадр відэа праграмы «Малахаў»

Лісты і фота дайшлі да Беларусі.

— Дайшлі лісты ад яго маці. Яны яе звалі, але яна нібы пабаялася. Калі б ён запрасіў, то, вядома, паехала б яна, — працягнуў успамінаць Станіслаў.

Ён прызнаўся, што было цяжка жыць без бацькі. Хлопчык вельмі хацеў убачыць тату, але жыццё ішло. Станіслаў Мяснікоў стварыў сваю сям'ю, выгадаваў дзяцей, стаў ужо прадзедам. Аднак жаданне ўбачыць бацьку і даведацца пра яго лёс не знікла.

У сямейным альбоме беражліва захоўвалася адзіная фатаграфія Міхаіла Крашэўскага, якую ён зрабіў яшчэ падчас тэрміновай службы.

— Бацьку я бачыў толькі на фатаграфіі, а выхоўваўся ў дзядулі з бабуляй. У мяне крыўды на яго няма, — сказаў Станіслаў Міхайлавіч. — Маці крыўдзілася, а ў мяне якая можа быць крыўда? Даў мне жыццё. Я стварыў сям'ю, дзеці ў мяне цудоўныя, унукі, праўнукі. 

Вось з такім пачуццём ён і чакаў сустрэчы з бацькам. 

— Я прашу адшукаць майго бацьку. 70 гадоў яго шукаю і мару ўбачыць. Для мяне гэта сардэчны боль. І мае дзеці мараць яго ўбачыць. У мяне не было бацькі, а ў іх дзеда, — звярнуўся ён на ТБ. 

Рэдактары і карэспандэнты праграмы пасля працяглых пошукаў выйшлі на Міхася Пятровіча Крашэўскага. Ён нарадзіўся ў 1931 годзе ў вёсцы Кіявец, што ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. 

Там удалося знайсці Аляксандра і Пятра — сыноў Міхаіла. Але Міхася Крашэўскага ў жывых ужо няма.

Высветлілася, што ў 1950-х ён ажаніўся з Надзеяй і ў шлюбе нарадзіліся два сыны.

Сын Аляксандр расказаў, што бацька незадоўга да смерці хацеў знайсці свайго старэйшага сына з Чыты і нават рабіў запыты. Так Аляксандр і даведаўся, што ў яго ёсць брат. 

— Я лічу, вядома, што сумленне яго мучыла і ён перажываў, — сказаў Аляксандр.

Пётр і Аляксандр прыехалі на праграму і сустрэліся з родным братам Станіславам. Яны моцна абняліся.

Станіслаў (злева) і Вольга сустрэліся з Пятром і Аляксандрам (справа). Фота: кадр відэа праграмы «Малахаў».

Яшчэ да праграмы былі праведзены тэсты ДНК і пацвердзілася, што Пётр, Аляксандр і Станіслаў — родныя браты па мужчынскай лініі. 

У час праграмы таксама высветлілася, што Людміла з Чыты яшчэ доўга пісала Міхаілу ў Беларусь. Адпраўляў паштоўкі — віншаванне з новым 1969 годам — ​​бацьку, бабулі і дзядулю ў беларускую вёску і юны Станіслаў. Родныя Міхася Крашэўскага іх знайшлі і паказалі падчас праграмы. 

Дзіця тады падпісала віншаванне так: «Ваш сын і ўнук Станіслаў, мне ўжо 13 гадоў». Родныя Міхася кажуць, што бацькі хавалі ад Міхася лісты і паштоўкі з Чыты. 

І ўсё ж, няхай і ў такім узросце, але браты сустрэліся і былі гэтаму вельмі рады.

Каментары

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу15

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе падпалкоўнік збіваў салдат тэрміновай службы за тое, што яны дрэнна працавалі на ягоным лецішчы1

Памёр Фёдар Чарняўскі

У Нарвегіі трамвай сышоў з рэек і заехаў у краму ФОТАФАКТ

Кадыраў загадаў чачэнцам не браць у палон салдат УСУ4

На выбары зарэгістравана пакуль толькі адна ініцыятыўная група — Лукашэнкі5

Махляры прыдумалі новы спосаб крадзяжу акаўнтаў у Telegram

Прапагандысты элегантна абверглі «фэйк» аб нізкім заробку жывёлавода4

Удавец Надзеі Мялешка расказаў пра новае каханне8

Зліты меркаваны сакрэтны пратакол сустрэчы Трампа і Зяленскага10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу15

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу

Галоўнае
Усе навіны →