Свет1515

Леанід Кучма: «Лукашэнка сёння — не самастойны, але моцны гулец»

Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма даў інтэрв'ю агенцтву «Інтэрфакс-Украіна», у якім сярод іншага закрануў пытанне ўзаемадзеяння з Лукашэнкам у прыватнасці і з Беларуссю ў цэлым.

Леанід Кучма. Фота: Інтэрфакс-Украіна

Адказваючы на пытанне, ці магчымыя пасля вайны эканамічныя кантакты Украіны з Расіяй, Леанід Кучма адказаў, што яны для Украіны «не толькі магчымыя, а абсалютна неабходныя! Інакш як мы будзем атрымліваць рэпарацыі?» 

Пасля таго яму задалі пытанне адносна Беларусі і Лукашэнкі. Як Украіне будаваць адносіны з імі падчас вайны і пасля яе заканчэння? І наколькі Лукашэнка застаецца самастойнай фігурай?

На гэта былы прэзідэнт Украіны адказаў так:

«Я думаю, што ўкраінскае кіраўніцтва вельмі правільна выбрала цяперашнюю мадэль адносін з Беларуссю. Нягледзячы на тое, адкуль пачыналася гэтая вайна і як увесь час выкарыстоўвае беларускую тэрыторыю Расія.

Усе ўсё разумеюць. Усе ўсё бачаць. Ніхто нічога не забыўся. Але абодва бакі робяць выгляд, што добрасумленна выконваюць узброены нейтралітэт. І на гэты момант гэта правільна.

Мне здаецца, што ўкраінцы гістарычна былі гатовыя да таго, што нашым адкрытым ворагам стала Расія. Занадта шмат Масковія рабіла ў далёкім і нядаўнім мінулым такога, што дазваляла чакаць гэтага. Але Беларусь раней ніколі не давала падстаў глядзець на сябе як на патэнцыйнага ворага.

У адрозненне ад рускіх, з якімі мы пражылі ў адной дзяржаве толькі крыху больш за тры стагоддзі, з беларусамі мы былі разам і ў Вялікім Княстве Літоўскім, і ў старажытнай Рэчы Паспалітай, а раз'ядналіся толькі з распадам Савецкага Саюза.

Я вырас на гістарычным памежжы трох усходнеславянскіх народаў, і ў мяшанай мове майго дзяцінства быў значны беларускі складнік, чаго я тады яшчэ не разумеў. А вось што я разумеў з першых дзён свайго палітычнага жыцця, дык гэта неабходнасць захавання нашай блізкасці з беларускім народам.

Менавіта таму, стаўшы прэзідэнтам, я ўвесь час падтрымліваў высокі ўзровень палітычных і эканамічных адносін з Беларуссю, непасрэдна кантактаваў з Лукашэнкам.

У адрозненне ад маіх стасункаў з [прэзідэнтам Польшчы] Квасьнеўскім, з якім я сустракаўся амаль гэтак жа часта, сяброўства паміж мной і Лукашэнкам не было. Я наогул не ўпэўнены, ці ёсць у яго сябры. Але я хацеў, каб сябравалі нашы народы і дзяржавы, і тады гэта ўдавалася.

Лукашэнка патрэбны Пуціну. Беларусь для Пуціна стратэгічна неацэнная — і для вайны супраць нас, і для патэнцыйна непазбежнай канфрантацыі з Захадам. Лукашэнка ж сёння эфектыўна кантралюе сваю краіну, для чаго ў самога Пуціна не хапіла б рэсурсу. Таму я б сказаў, што Лукашэнка сёння — не самастойны, але моцны гулец.

Парадокс у тым, што Лукашэнка двойчы несамастойны — ён залежыць яшчэ і ад Кітая, а не толькі ад РФ. Гэтакі слуга двух паноў. Але гэта дае яму магчымасці манеўраваць, час ад часу выкарыстоўваючы несупадзенне інтарэсаў і супярэчнасці паміж Пекінам і Масквой. Ці вялікі патэнцыял у такой гульні? Паглядзім.

Што ж тычыцца стасункаў з Беларуссю пасля вайны. Тут, як і ў многіх іншых пытаннях, усё залежыць ад таго, як і калі скончыцца гэтая вайна».

Леанід Кучма быў прэзідэнтам Украіны ў 1994-2005 гадах. Прыйшоў ён да ўлады ва Украіне практычна ў той жа самы час, як і Лукашэнка ў Беларусі, з розніцай фактычна ў тыдзень. Але сістэма, збудаваная ім ва Украіне, не была рэжымам аднаасобнай улады, таму пасля заканчэння двух адведзеных Канстытуцыяй тэрмінаў прэзідэнцтва ён мусіў пайсці ў адстаўку, нават не здолеўшы ў той час перадаць уладу свайму пераемніку — Віктару Януковічу. Пасля таго Кучма ў актыўнае палітычнае жыццё, звязанае са змаганнем за ўладу, не вяртаўся.

Каментары15

  • Нейкі сюр
    29.10.2024
    Тым часам Ціханоўская прымае ўдзел у сесіі Паўночнай Рады (Nordic Council), у якую ўваходзяць Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя, Аландскія астравы, Грэнландыя і Фарэры. Гэтыя краіны валодаюць значным патэнцыалам, які можна выкарыстаць на падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл. Сёння Ціханоўская правяла сустрэчу з прэм'ер-міністрамі ўсіх гэтых краін. Па выніку Данія пагадзілася выдзеліць грошы на падтрымку беларускіх палітвязняў. Заўтра Ціханоўская выступіць з прамовай на пленарным паседжанні. Сёння там выступаў Зяленскі. Але Нашу Ніву і яе чытачоў цікавяць успаміны аднаго дзеда пра другога дзеда.
  • Задзяўбаў
    29.10.2024
    Беларусы ўжо былі гатовыя былі з Бабарыкам ў рф увайсці абы ня гэта гулец.
  • Я
    29.10.2024
    Самы самастойны гулец это Украина, канешна. Role model. Свет свет свет......

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску зноў збілі пешахода: траўмы атрымала дзяўчына3

«Нельга крыўдзіць, абражаць тых, хто быў да цябе». Лукашэнка абурыўся прамовай Трампа33

Капялюш Меланіі Трамп: што хаваецца за стыльным жэстам першай лэдзі Амерыкі28

У Браславе — бусел, у Белавежскай пушчы — лісічкі. Цёплае надвор’е заблытала прыроду1

Латушка адказаў на абвінавачванні Пазняка: Пасварыцца не атрымаецца75

Лукашэнка пракаментаваў чуткі пра адключэнне інтэрнэту ў дзень выбараў7

Для другой АЭС разглядаюць пляцоўку пад Магілёвам10

Былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі стаў выканаўчым дырэктарам у Белгазпрамбанку3

На лячэнне хлопчыка з Магілёва сабралі $3 мільёны. Гэта самы вялікі збор у гісторыі краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →