Меркаванні22

«Вось убачыце, адбудзецца родная Беларусь, бо гэта папроўдзе». Мілінкевіч расказаў пра свайго дзеда, які змагаўся за беларушчыну

Палітык, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч расказаў у фэйсбуку пра свайго дзеда, які ўсё жыццё змагаўся за беларушчыну і верыў у беларускую Беларусь, хоць так і памёр, не пабачыўшы яе. Прыводзім гэты сімвалічны расказ. 

Дзядуля Аляксандр Мілінкевіч са сваёй жонкаю Лідзіяй, настаўніцай школы ў Ліпніках пад Берштамі, выпускніцай Дзямідаўскай гімназіі ў Санкт-Пецербурзе. Яна свабодна гаварыла на французскай, нямецкай, беларускай, рускай і польскай мовах

Сёння спаўняецца 140 год з дня народзінаў майго каханага дзеда Аляксандра Мілінкевіча, які ў значнай ступені паўплываў на фармаванне маёй беларускасці.

Ягоныя продкі мелі шляхецкае паходжанне згодна прывілею, дадзенаму ў 1661 годзе каралевай Людвікай Марыяй Ганзагай.

Бацькі дзядулевы Казімір і Марыя з Багдзевічаў паходзілі з сямей стральцоў Берштаўскай пушчы, паўстанцаў Каліноўскага, пакараных поўнай канфіскацыяй маёмасці па асабістаму распараджэнню Мураўёва-вешальніка.

Яшчэ зусім маладым дзед Аляксандр на пачатку XX ст. апынуўся ў Пецярбурзе, дзе рабіў на чыгунцы. Удзельнічаў у працы беларускіх арганізацый у сталіцы імперыі. Перажыў у Расіі дзве рэвалюцыі, Першую сусветную і Грамадзянскую войны. Яго ледзь не расстралялі чарнасоценцы, якім здаліся падазронымі прозвішча Мілінкевіч і гарбінка на носе. Цудоўным чынам уратавала фота праваслаўнага святара з Берштаў з добрымі пажаданнямі, падоранае яму перад ад’ездам на чужыну.

Вярнуўся дахаты ў адноўленую Рэч Паспалітую напрыканцы 1918 года, быў адным з лідараў беларускага руху на Гродзеншчыне.

Сёння нават цяжка ўявіць сабе, што ўжо сто гадоў таму на нашай зямлі віравала грамадскае жыццё — суполкі Таварыства Беларускай Школы ў той час дзейнічалі ва ўсіх мястэчках і нават у большасці вёсак. У беларусаў была шчырая вера, што яны здабудуць аўтаномію, як мінімум нацыянальна-культурную. Дзед Аляксандр не ўступіў у КПЗБ, калі многія ТБШоўцы пад уплывам левых і прамаскоўскіх настрояў пайшлі ў кампартыю, бо добра ведаў яшчэ з Піцера, хто такія бальшавікі.

Ён з’яўляўся сябрам Берштаўскага валаснога камітэту і ўдзельнічаў у агульным сходзе гродзенскіх беларусаў у студзені 1919 года. Выступіў адным з ініцыятараў адкрыцця ў родных Берштах двухкласнай беларускай школы.

На пачатку 1920-х гадоў стаў удзельнікам беларускага антыпольскага партызанскага руху на Гродзеншчыне, які адстойваў права беларусаў мець сваю дзяржаву. Быў прызначаны намеснікам кіраўніка Гродзенскай падпольнай акругі. Толькі ў Берштаўскай пушчы больш за 200 маладых вяскоўцаў зышлі ў партызаны. Дзядуля Аляксандр арганізоўваў ім дастаўку зброі з Літвы. Не раз арыштоўваўся польскімі ўладамі, сядзеў у турме.

Адышоў ад рэвалюцыйнай барацьбы, калі зразумеў, што яна ў значнай ступені фінансуецца і выкарыстоўваецца Крамлём у сваіх імперскіх мэтах.

Ад 1927 года быў абраны памочнікам пісара Берштаўскай гміны, якая, нягледзячы на цяжкія часы, штогод са свайго сціплага бюджэту адсылала 300 злотых Віленскай беларускай гімназіі. У гэты час беларускае школьніцтва ў Заходняй Беларусі ўжо значна марнела ў выніку паланізацыі.

Паводле польскай паліцыі, якая за ім стала сачыла, «Аляксандр Мілінкевіч пад час спаўнення сваіх службовых абавязкаў, адносіўся да мясцовага насельніцтва занадта прыхільна, інфармуючы яго аб усіх распараджэннях улады, тым самым, перашкаджаючы працы іншых службоўцаў гміны … Карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод сялян».

Напрыканцы 1929 года дзядуля Аляксандр пераехаў у Гародню, дзе працаваў у рэдакцыі «Сялянскай Газеты» («Gazeta Chłopska»).

… Ён адыходзіў у лепшы свет у 1956 годзе, так і не даўшы рады дачакацца беларускай Беларусі. Сталіна ўжо не было, але і Хрушчоў яшчэ не прачытаў свой даклад аб кульце асобы. З расповедаў матулі знаю, што аднымі з апошніх дзядулевых словаў было тое, што было ў яго на сэрцы: «Вось убачыце, адбудзецца родная Беларусь, бо гэта па-прóўдзе». Такое гучанне мела раней слова «праўда» ў берштаўцаў.

Каментары2

  • Вінцэнт Каліноўскі - дыктатар Літвы
    30.10.2024
    Беларушчына - гэтае перыяд акупацыі Масквою нашае дзяржавы Літвы. Каліноўскі ды іншыя літвіны загінулі марна. Іх нашчадкі сталі белоруссамі, бароняць беларушчыну, жадаюць заставацца рабамі.
  • Беларушчына - аблудны шлях нашае нацыі
    30.10.2024
    Ну, і да чаго давяла вас, гэная беларушчына? Да таго, што Мілінкевіч ды іншыя бедаруссы, вымушаны ўцякаць з Радзімы. Зрабіць нейкія вынікі, бракуе розуму, ці што?

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Фірмовую краму магілёўскага мясакамбіната ў Мінску ўрачыста адкрывалі з удзелам ганаровай варты, святара і Карпянкова ФОТАФАКТ13

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць