Грамадства

У розных краінах Еўропы прайшла Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У ноч на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя прынамсі 132 дзеячы беларускай культуры, навукі, тагачасных чыноўнікаў. Сярод іх былі 22 літаратары. У 2024 годзе акцыі памяці праходзяць больш як у 40 гарадах не менш чым 15-ці краін свету.

У Вільні імпрэза памяці «Ноч (не)расстраляных паэтаў» прайшла на вуліцы Ахвяраў (Aukų g.) непадалёк ад таго будынка, дзе ў свой час месціўся літоўскі філіял КДБ. 

У варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі пры падтрымцы тэатра «Дзея Другая» і варшаўскай суполкі Таварыства беларускай мовы адбыўся вечар памяці, прысвечаны гэтай крывавай даце ў гісторыі Беларусі — масаваму расстрэлу прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты.

Падчас імпрэзы прагучалі творы беларускага музычнага мастацтва ў выкананні кампазітара Іллі Семашкевіча. Прафесійныя акцёры і грамадскія дзеячы прачыталі вершы ахвяраў палітычных рэпрэсій. Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка прачытаў урывак з паэмы Анатоля Вольнага «Кастусь Каліноўскі».

У Беластоку ў памяць Ночы расстраляных паэтаў 1937 года выступіў Вольны Хор з Варшавы. Ён прадставіў адмысловую праграму на вершы рэпрэсаваных сталінскім рэжымам творцаў. Канцэрт адбыўся ў сімвалічным месцы — Музеі памяці Сібіры.

Фота: Радыё «Рацыя»
Фота: Радыё «Рацыя»
Фота: Радыё «Рацыя»

У «Доме Вольнай Беларусі» ў Львове быў паказаны дакументальны фільм «Лес», які апавядае некалькі рэальных гісторый сталінскіх рэпрэсій на Гомельшчыне ў 1930-х гадах. У фільме выкарыстаны архіўныя відэа– і аўдыёматэрыялы, на якіх відавочцы расказваюць пра падзеі 1930-х гадоў.

Акрамя беларусаў у мерапрыемстве ўзялі ўдзел сустаршыня Лігі ўкраінскіх жанчын Міраслава Цімчышын, студэнты гістфака Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Івана Франка, аграрнага ўніверсітэта, а таксама ўкраінская моладзь, якая дапамагае беларускім добраахвотнікам.

Фота: facebook.com/lesha.franc
Фота: facebook.com/lesha.franc

Каментары

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць8

Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі48

Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове14

У Трампа застаўся тыдзень, каб вырашыць лёс вайны з Іранам1

«На працы сказалі насіць парык». Як беларуска з маленства жыве з алапецыяй2

«Палова заробку — дзяржаве і высокія цэны ў крамах». Чаму айцішнікам добра і дрэнна ў Венгрыі6

Нямецкія навукоўцы: піва багатае на вітамін B6, у тым ліку і безалкагольнае1

Беларусы збіраюць поўныя вёдры журавін

Украінец з-пад Луганска: Адзінае, што можна рабіць на акупаванай тэрыторыі, гэта збіраць і перадаваць інфармацыю12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць