Меркаванні3737

Балкунец заклікае зрываць выбарчыя плакаты. Але за гэта могуць саджаць

Гучаць усё больш абсурдныя ідэі наконт выбараў-2025.

Дзмітрый Балкунец

Перад выбарамі прапануюцца розныя ідэі наконт таго, як правільна дзейнічаць беларусам. Часам гэтыя ідэі экзатычныя, часам далёкія ад рэальнасці, але бывае, што нясуць відавочную небяспеку.

Ананімны «Аб’яднаны штат супраціву» (АШС), за якім, меркавана, стаіць апазіцыйны дзеяч Андрэй Абозаў, з Эстоніі раіць беларусам… змагацца з выбарчымі плакатамі. Так, гэта не жарт. Прапануецца хадзіць па горадзе і цішком зрываць папяровую агітацыю.

«Калі вы бачыце плакат у падтрымку выбараў, … калі перад вамі вісіць любая друкаваная прадукцыя ў падтрымку А. Лукашэнкі ці аднаго з ягоных падстаўных кандыдатаў, то ваша задача заключаецца ў тым, каб нічога не вісела. … Зрывайце ці псуйце плакаты з заклікамі галасаваць за А. Лукашэнку! … Сапсаваны перадвыбарчы плакат — гэта дэманстрацыя бяссілля ўладаў, прыкмета іх маргінальнасці і таго, што народ грэбуе А. Лукашэнкам», — гаворыцца ў яго інструкцыі.

Так, робіцца адсылка да таго, што пры гэтым трэба думаць пра сваю бяспеку. Але ў краіне, дзе ўсталявана больш за 40 тысяч міліцэйскіх відэакамер, гэта нясе вялікую небяспеку.

Палітык Дзмітрый Балкунец вітае план, апублікаваны АШС.

«Добрая ініцыятыва. Зрывайце любыя перадвыбарчыя плакаты. Калі бачыце, што нехта іх расклейвае ці разносіць улёткі, выклікайце міліцыю», — заклікае палітолаг з Варшавы.

Балкунец мала таго, што прапануе зрываць плакаты, дык яшчэ раіць апазіцыйна настроеным беларусам тэлефанаваць у міліцыю.

Як паказвае практыка, у цяперашняй Беларусі падобная справа можа скончыцца не толькі суткамі, але і турэмным прысудам.

Міхаіл Хаміцэвіч, Мікалай Каробка, Вячаслаў Дашкевіч і Таццяна Заяц. Гэта імёны чатырох палітвязняў, якія атрымалі рэальныя тэрміны за тое, што перад рэферэндумам-2022 рассылалі лісты сябрам выбарчых камісій з заклікам лічыць галасы сумлення. Ім прысудзілі ад двух да двух з паловай гадоў калоніі. Апошні з іх вызваліўся паўгода таму.

Адметна, што на ўлётцы, якую яны адпраўлялі па пошце, было напісана «Аб’яднанне арганізацый Супраціў». Незразумела, ці гэта той самы Супраціў, ці іншы, але гісторыя скончылася арыштамі, бо людзі трапілі на камеры назірання на «Белпошце».

Сілавікі інтэрпрэтавалі іх дзеянні як «перашкоду ажыццяўленню выбарчых правоў». Па гэтым крымінальным артыкуле можа пагражаць да 3 гадоў калоніі, а калі групай асобаў — то аж да 5 гадоў. Ні за што, але гэта рэаліі цяперашняй Беларусі, дзе законы трактуюцца адвольна.

Калі ў 2022 годзе нехта з арганізатараў акцыі мог і не пралічыць наступствы, то ў 2024 годзе ўрокі павінны быць вывучаныя. Ці варта падстаўляць людзей дзеля пары сарваных плакатаў?

Наступаць на тыя самыя граблі можа ці дурань, ці правакатар.

Каментары37

  • %
    02.11.2024
    Скуль вас столькі*** ды й проста правакатараў на заробке ўзялось на гэтую гаротную Беларусь?
  • Дзея
    02.11.2024
    Хопіць людзей дэматываваць! У гэтым артыкуле менавіты вы выступаеце правакатарамі ад улады, каб людзі сядзелі пад плінтусам і нават носа не высоўвалі.
    Каб так сядзелі, як вы раіце, не было б і 2020-га года!
  • Можа сам прыедзь з Эстоніі?
    02.11.2024
    Калі сядзіш у Эстоніі ці іншай краіне Еўропы, дзе табе нічога не пагражае, то даваць небяспечныя парады тым, хто ў Беларусі, - гэта называецца "падстава".

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Вясна прыйшла. Заўтра ў Беларусі да +12°С13

Лукашэнка: Мы імкнуліся зрабіць усё вельмі дэмакратычна. Мы вельмі стараліся7

ЦВК расказаў, колькі намалявалі галасоў кожнаму з кандыдатаў8

Нізкападлогавыя трамваі ў Мінску ўжо працуюць на двух маршрутах5

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць4

Названа прычына пажару ў турэцкім гатэлі, які забраў жыцці 78 чалавек2

Беларусы Канады выйшлі на акцыю супраць чарговага прызначэння Лукашэнкі ФОТА1

Кавід, хутчэй за ўсё, мае лабараторнае паходжанне, кажа новы кіраўнік ЦРУ5

У найбліжэйшыя дні можа чакацца рост захворванняў на грып і ВРВІ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

А1 збіраецца падарваць манаполію «Яндэкса» на рынку беларускага таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць