Грамадства1616

«Гнілы вяртлявы під*рас. І *уясос». Азаронак назваў Калеснікава з пула Пуціна словамі, незвычайнымі нават для сваіх эфіраў

Рэпартаж супрацоўніка расійскага «Коммерсанта» Андрэя Калеснікава пра ўдзел Лукашэнкі ў парадзе ў Маскве выклікаў сапраўдны прыступ шаленства з боку лукашэнкаўскага прапагандыста Рыгора Азаронка. Ён выступаў гэтым разам не проста па-хамску, што для яго звычайна, але абсалютна адкрыта выкарыстоўваў нецэнзурную лексіку. 

Скрыншот з відэа

У жывым эфіры сваёй праграмы «Азарёнок напрямую», госцем якой гэтым разам быў іншы прапагандыст Андрэй Лазуткін, Азаронак згадаў пра рэпартаж Андрэя Калеснікава.

Пералічыўшы некалькі даўніх выпадкаў, у якіх журналіст пула Пуціна з газеты «Коммерсантъ» быў, на ягоную думку, некарэктны, калі пісаў пра замежных палітыкаў, Азаронак працытаваў фрагмент ягонага сённяшняга артыкула, у якім сцвярджаецца, што Лукашэнка не ўставаў на парадзе падчас праходжання беларускіх вайскоўцаў. Пасля гэтага было прадэманстравана відэа, на якім Лукашэнка вітае гэтых вайскоўцаў стоячы.

І тады ўжо Азаронак даў сабе волю, не стрымліваючыся ў выразах настолькі, што нават прысутны ў студыі Лазуткін часам ад няёмкасці прыжмурваўся.

«Андрэй Калеснікаў, ты гнілы вяртлявы під*рас. І *уясос. Кончанае чмо і аблёваны ліберал. І ўся твая газетка гэтая «Буржуй» — туалетная папера…», — вяшчаў прапагандыст.

Пасля гэтага ён паабяцаў пры сустрэчы разбіць Калеснікаву «хлябала», каб ён «лепш бачыў сваімі зенкамі, тупымі, п'янымі, ванючымі, бруднымі, ліберальнымі зенкамі».

«Тваё баблішча, якое ты жарэш, як сука, яно табе не дапаможа, пачвара», — прарочыў Азаронак і прыгразіў напусціць на Калеснікава «ветэранаў спецыяльнай ваеннай аперацыі», якія яму «памяняюць месцамі ж*пу з галавой». Напрыканцы спіча ён назваў свайго завочнага апанента «б**дзінай».

Каментары16

  • Андрэйка
    10.05.2025
    А гриша-то оказался примитивным жалобщиком и стукачком
  • Абу
    10.05.2025
    Калі ў табе заканчваюцца аргументы (і псіхічнае здароўе), ў табе пачынаецца Азвяронак.
  • Адная бачнасць
    10.05.2025
    Між тым, як бы Грыша не харкаўся паказальна, быццам бы сварка з нейкім журналістам - гэта абарона краіны, а рашысцкі "бяссмертны полк", прайшоўся па ўсіх найбуйных гарадах Беларусі.
    Такога ніколі не было.
    раней лука мог адбіцца, а зараз не можа.
    Таму гэтыя гістэрыкі грышы - толькі луку пацешыць, ды мабыць "патрыётам лукі" нешматлікім імпрэза, што луку яшчэ огого.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс4

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў4

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Пуціным на саміце G20 у Маямі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс4

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць