На парадзе ў Мінску паказалі зенітны комплекс на шасі МАЗ, які выкарыстоўвае Расія ва Украіне
На парадзе ў Мінску ўпершыню прадэманстравалі мабільны зенітны артылерыйскі комплекс на шасі МАЗ, паведамляе расійскае выданне Sputnik.

Фота: Sputnik
Па праспекце Машэрава праехалі аўтамабілі МАЗ, на якіх былі ўсталяваныя спараныя зенітныя ўстаноўкі калібра 23 міліметры — ЗП-23-2. Выкарыстанне зенітак на аўтамабілі дазваляе павысіць іх мабільнасць, весці агонь можна проста з кузава.
Зенітная ўстаноўка мае высокую агнявую моц — да двух тысяч стрэлаў у хвіліну. Далёкасць стральбы складае да паўтара кіламетра па вышыні і да 2,5 кіламетра па далёкасці.
Паведамляецца, што гэтую ўстаноўку ўжо актыўна выкарыстоўваюць расійскія вайскоўцы падчас развязанай імі вайны ва Украіне.
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары