Свет22

Прэзідэнт Германіі падкрэсліў ролю беларусаў у перамозе над нацызмам

Федэральны прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер, выступаючы ў Бундэстагу падчас мемарыяльнай цырымоніі з нагоды 80-гадовага заканчэння вайны ў Еўропе ў 1945 годзе, быў катэгарычны ў ацэнках Пуціна і адмыслова падкрэсліў ролю народаў Украіны і Беларусі.

Франк-Вальтэр Штайнмаер. Фота: Sean Gallup/Getty Image

Паводле слоў нямецкага прэзідэнта, нацысцкі рэжым перамаглі «амерыканцы, брытанцы, французы, а таксама Чырвоная Армія, у складзе якой былі салдаты з Расіі, Украіны, Беларусі і прадстаўнікі іншых нацый».

Таксама ён адкрытым тэкстам сказаў, што «вызваліцелі Аўшвіца ператварыліся ў новых агрэсараў», а пуцінскія наратывы адносна працягу барацьбы з фашызмам ва Украіне акрэсліў як «фальсіфікацыю гісторыі — не што іншае, як прыкрыццё імперыялістычнага вар'яцтва, найцяжэйшай несправядлівасці і самых цяжкіх злачынстваў».

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман адзначае: «Фармулёўкі падабраныя з асаблівым сэнсам і выглядаюць нават больш цвёрдымі, чым чакалася».

Афіцыйных дыпламатычных прадстаўнікоў пуцінскага і лукашэнкаўскага рэжымаў на гэтую цырымонію прынцыпова не запрасілі.

Каментары2

  • бабруйчанін
    08.05.2025
    Перекладчык "Я з вогненнай вёскі" на нямецкі у сакавіку 2025 атрымал прэстыжную прэмію Лейпцыгскую кніжную .2020 24 лютага 2022 таксама маюць адносіны
  • Ігар Лямеш
    09.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць