Свет11

У Пакістане думаюць, што для іх у Беларусі будуць 198 тысяч вакансій

Улады Пакістана абмяркоўваюць магчымасці працоўнай міграцыі ў Беларусь. Абмеркаванні гэтага пытання прайшлі на пасяджэнні Пастаяннага камітэта па справах пакістанцаў за мяжой у Сенаце, верхняй палаце парламента Пакістана, паведамляе Reform.news са спасылкай на мясцовую прэсу.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: unctad.org

На пасяджэнні міністр па справах пакістанцаў за мяжой заявіў, што грамадзяне Пакістана могуць разлічваць у Беларусі на 198 тысяч вакансій, у тым ліку ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве.

Па словах міністра, на працягу двух месяцаў Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб узаемаразуменні, пасля чаго пакістанцы змогуць выязджаць у Беларусь.

На пасяджэнні заявілі, што мінімальны заробак у Беларусі складае 7 даляраў (амаль 23 рублі), але за які час, не ўдакладнілі. Для працы патрэбна руская мова, якую можна вучыць у Нацыянальным універсітэце сучасных моў.

Мінімальны месячны заробак у Беларусі цяпер складае 726 рублёў. Гэта значыць пры 8-гадзінным працоўным дні і 20 працоўных днях у месяцы мінімальны заробак у гадзіну будзе 4,5 рубля.

Бюро па эміграцыі і працаўладкаванні за мяжой Пакістана паведамляе пра нелегальныя аб'явы аб працы ў Беларусі, якія ўжо распаўсюджваюцца ў краіне. На сайце бюро ў раздзеле са спісам вакансій за мяжой пакуль няма ніводнай прапановы для працы ў Беларусі.

На пасяджэнні Камітэта таксама прапанавалі спрасціць працэс выдачы віз у Беларусь і Еўропу, паведамляе старшыня камітэта ў сацсетцы X.

Месяц таму на сустрэчы з прэм'ерам Пакістана, які прылятаў з візітам у Мінск, Лукашэнка прапанаваў прыняць у Беларусі 150 тысяч пакістанцаў у якасці працоўнай сілы. Гэтыя планы выклікалі вельмі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, у выніку чаго і сам Лукашэнка, і ягоныя чыноўнікі ды прапагандысты мусілі выступаць з тлумачэннямі сваіх намераў.

Каментары1

  • Ёсік
    10.05.2025
    Патэлефануйце куды-небудзь каму-небудзь. Менш слухайце лукашэнку, ён краіну пра.раў, да народа стаўленьне, як да шкодных казурак, А вы 198 тысяч вакансій. Няма тутака шчасьця людзям, акрамя зграі з чынавенства, мусаўцаў, ды каго да начовак пусьцілі.

Цяпер чытаюць

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Былы рэдактар Nexta Ян Рудзік стаў бацькам. Яны з сям'ёй перабраліся ў Польшчу3

Пад Гроднам знайшлі велізарны грыб памерам з чалавечую галаву ФОТЫ4

Беларус патануў у Свіслачы, зайшоўшы ў ваду па калена

Польскі плывец упершыню ў гісторыі пераплыў Балтыйскае мора. У вадзе ён правёў амаль 55 гадзін1

У Косаве злавілі двух беларусаў, якія нелегальна прыйшлі з Албаніі праз горы

Браканьеры прыдумалі хітрую схему вылаву рыбы на продаж у чарнобыльскай зоне2

Лукашэнка звольніў намесніка Карпянкова5

МУС Латвіі прапануе цалкам закрыць адзіны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю13

Жонка прапагандыста Ігара Тура пахвалілася, што муж падарыў ёй электрамабіль15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў3

Брат Колі Лукашэнкі будуе фармацэўтычны комплекс за $10 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць