Грамадства

Бізнэсовец з Гомеля ператварыў дэбаркадар у плывучы гатэль

15 гадоў таму прадпрымальнік Сяргей Кайгародаў увязаўся ў незвычайны праект. Купіў стары, зношаны дэбаркадар і вырашыў зрабіць з яго гатэль. Што з гэтага выйшла, расказвае Belka.

Сёння Сяргей Кайгародаў з гонарам праводзіць экскурсію па судне. Ён зрабіў рамонт, не парушыўшы пры гэтым агульную канцэпцыю — пакінуў поўнасцю аўтэнтычныя элементы афармлення, напрыклад, драпавую абшыўку сцен і старыя выключальнікі.

Але каб прывесці ў парадак такую махіну, якая не ведала рамонту больш за 40 гадоў, яму спатрэбілася нямала сіл і сродкаў.

Дэбаркадар быў пабудаваны на верфі ў Шацілках (цяпер гэта Светлагорск) у 1958 годзе. Аснова ў яго жалезабетонная, надбудова драўляная. Спачатку судна было трохузроўневым. Але пасля, каб дэбаркадар мог праходзіць пад мастамі, верхні паверх прыйшлося зняць.

Каля 20 гадоў платформа выкарыстоўвалася ў Бабруйску як рачны вакзал. Потым яе транспартавалі з Бярэзіны на Дняпро. Пасля гэтага судна перайшло ва ўласнасць Беларускага металургічнага завода і нават нейкі час курсіравала па маршруце «Рагачоў — Бабруйск». А потым дэбаркадар канчаткова сеў на мель. Ён стаяў, старэў некалькі гадоў, пакуль не змяніў уладальніка, які і ўдыхнуў у яго новае жыццё.

Сёння гэта плывучы гатэль, нумарны фонд складаецца з 40 пакояў-кают.

Унутры памяшканні выглядаюць даволі аскетычна. Напрыклад, у іх з прынцыповых меркаванняў няма тэлевізара. Ён тут і ні да чаго, упэўнены ўладальнік. Бо вакол (а гэта 100 км ад Гомеля) неверагодныя па сваёй прыгажосці пейзажы. Такога па тэлевізары ўжо дакладна не пакажуць.

Забраніраваць нумар можна праз Instagram. Але адпачынак сезонны — у халодны перыяд заяўкі ад гасцей не прымаюцца, бо дэбаркадар не ацяпляецца. Цяпер сюды можна будзе трапіць толькі вясной.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць