Гісторыя11

У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы

Але чорныя капачы зрабілі гэта раней.

Падчас палявых даследаванняў тэрыторый нацыянальнага парку «Прыпяцкі» ў Азяранскім лясніцтве археолаг выявіў раней невядомую групу курганоў. Яна складаецца з шасці курганоў вышынёй ад 0,5 да 2 метраў.

Пры аглядзе было выяўлена, што некаторыя курганы пашкоджаны незаконнымі раскопкамі «чорных капальнікаў» і старой гаспадарчай дарогай 1950-х гадоў.

Цяпер курганы ўнесены ў базу асабліва ахоўных тэрыторый і аб'ектаў нацпарку. Для высвятлення культурна-гістарычнай прыналежнасці будуць праведзены далейшыя даследаванні.

Гэта не першая археалагічная знаходка, зробленая ў 2024 годзе ў гэтых запаведных мясцінах. Напрыклад, у ліпені былі знойдзены дзве групы з 9-і і 2-х курганоў, а таксама адзіночны курган. Гэта ўзгоркі дыяметрам ад 8 да 13 метраў і вышынёй да 2 метраў.

Гэтыя насыпы з'яўляюцца пахавальнымі збудаваннямі старажытнага насельніцтва Палесся эпохі бронзы або сярэднявечча.

Пры стварэнні новага экалагічнага маршруту «Хлупінская Буда» было знойдзена старажытнае паселішча эпохі неаліту. У выніку раскопак знойдзены крэмніевыя прылады працы і фрагменты керамічнага посуду ўзростам да 5 тысяч гадоў.

Каментары1

  • Андрусь
    10.11.2024
    Вялікая колькасць курганоў на Тураўшчыне папросту знішчаная. Побач з урочышчам "Казаргаць" паміж Рыдчай і Хільчыцамі яшчэ ў сярэдзіне 2010-х мадэрнізавалі ферму, на якую чакалі прыезд дыктатара, і, каб навесці "парадачак" і "фсё была красіва", зааралі і зруйнавалі курганны могільнік зарубянецкай археалагічнай культуры. Дагэтуль кожную вясну пасля ўзворвання ці дыскавання ўтворанага на месці могільніка поля, на паверхні можна знайсці рэшткі крэмневых прыладаў працы нашых далёкіх продкаў. Пракуратура тады нібыта распачала нейкую справу, але ніхто не панёс аніякай адказнасці, бо сіюмінутная патрэба аказалася важнейшай. Злачынства чыноўнікаў папросту замялі.
    А ў лясах нацпарка "Прыпяцкі" старэйшым і сярэднім Бамбізамі знішчаныя не толькі археалагічныя помнікі, але і помнікі прыроды і цэлыя ўнікальныя для кантынента лясныя масівы, такія, як адзіныя ў Еўропе поймавыя дыбровы.

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць