Свет

Пакістан заявіў пра восем загінулых у выніку індыйскага ўдару

Індыя заявіла, што нанесла ўдары па Пакістане і раёнах Кашміра, якія кантралююцца пакістанскімі ўладамі.

Фота: Faisal Khan/Anadolu via Getty Image

Гэта адбылося праз два тыдні пасля таго, як Дэлі абвінаваціў Ісламабад у падтрымцы баевікоў, адказных за напад на турыстаў у частцы Кашміра, якую кантралюе Індыя. Тады загінулі 26 чалавек. Улады Пакістана абвінавачанні адхілілі, піша Бі-бі-сі.

«Узброеныя сілы Індыі пачалі аперацыю «Сіндура», нанёсшы ўдары па тэрарыстычнай інфраструктуры ў Пакістане і акупаваных Пакістанам Джаму і Кашміры, адкуль планаваліся і каардынаваліся тэрарыстычныя атакі супраць Індыі», — гаворыцца ў заяве.

Індыйскія ўлады сцвярджаюць, што ракетныя ўдары былі нанесены па дзевяці аб’ектах, звязаных з баевікамі, аднак пакістанскія ўлады гэта абвяргаюць.

«Нашы дзеянні былі мэтанакіраванымі, ўзважанымі і не эскалацыйнымі па сваёй сутнасці. Ніводны ваенны аб’ект Пакістана не быў атакаваны. Індыя праявіла значную стрыманасць у выбары мэт і метадаў іх паражэння», — заявіла Індыя.

Пакістанская армія заявіла, што ўдары прыйшліся па раёнах з мірным насельніцтвам, а не па тэрарыстах. Паводле яе дадзеных, індыйскія самалёты запускалі ракеты са сваёй паветранай прасторы.

Прэс-служба Пакістана сцвярджае, што ў выніку індыйскіх удараў загінулі восем чалавек, 35 атрымалі раненні, двое лічацца зніклымі без вестак. Раней прэс-сакратар арміі Пакістана Ахмед Шарыф сказаў Бі-бі-сі, што сярод загінулых — двое дзяцей.

Адзін з удараў, паводле Шарыфа, прыйшоўся па мячэці. Прэм’ер-міністр Пакістана Міян Мухамад Шахбаз Шарыф выступіў з заявай, у якой паабяцаў адказаць Індыі.

«Падступны вораг нанёс подлы ўдар па пяці аб’ектах у Пакістане. Пакістан мае поўнае права даць адпаведны адказ, і гэты адпаведны адказ ужо даецца», — заявіў прэм’ер-міністр.

Пазней у ноч на сераду прэс-служба пакістанскай арміі ўдакладніла, што Індыя нанесла 24 асобныя ўдары рознымі відамі ўзбраення па шасці месцах.

Прадстаўнік пакістанскіх вайскоўцаў заявіў, што Ісламабад «адкажа ў зручны для сябе час і ў зручным месцы».

«Усе знішчальнікі нашых ВПС падняты ў паветра. Гэта ганебнае і баязлівае нападзенне, якое было здзейснена з паветранай прасторы Індыі», — заявіў ён.

Паводле паведамленняў з індыйскага боку, пакістанская армія адкрыла артылерыйскі агонь на лініі падзелу ў Кашміры.

Пазней у ноч на сераду прэс-аташэ пакістанскай арміі паведаміў, што Пакістан збіў пяць індыйскіх баявых самалётаў, у тым ліку тры французскія знішчальнікі Rafale і два савецка-расійскія самалёты Су-30МКІ і МіГ-29. Пацверджанняў ці абвяржэнняў з індыйскага боку пакуль няма.

Акрамя таго, паводле пакістанскай арміі, яна знішчыла штаб адной з індыйскіх брыгад.

Індыйскія ўлады закрылі ўсе навучальныя ўстановы ў раёнах уздоўж лініі кантролю. Пакістан таксама закрыў школы ў сталіцы, Ісламабадзе (ён знаходзіцца недалёка ад лініі кантролю), і іншых прыгранічных раёнах.

На мяжы дзвюх краін апошнія дні адбываліся перастрэлкі. Выказваліся здагадкі, што Індыя адкажа ваеннымі ўдарамі па Пакістану, як яна гэта рабіла пасля нападаў баевікоў у 2019 і 2016 гадах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту22

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км16

З дырэктара мінскага прадпрыемства будуць спаганяць $8 мільёнаў шкоды

Зяленскі назваў чатыры краіны, неабходныя ЕС для бяспекі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць