Прагноз надвор'я на 21 — 23 лістапада
У ноч на чацвер на большай частцы тэрыторыі ападкі (дождж, мокры снег, снег), днём месцамі невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер ноччу парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+2°С, максімальная днём -1..+4°С.
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі рэспублікі снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер месцамі моцны парывісты. Тэмпература мінімальная ноччу 0..-5°С, максімальная днём -2..+3°С.
У суботу днём адаб'ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна. На большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег. Вецер месцамі моцны парывісты.
Ноччу 0..-6°С, максімальная днём -3..+2°С.
Каментары