Вайна11

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal

Выданне The Wall Street Journal, спасылаючыся на заходніх афіцыйных асоб, паведаміла, што падчас нядаўняга ўдару па камандным пункце расійскіх войскаў у Курскай вобласці, упершыню здзейсненага пры дапамозе брытанскіх ракет Storm Shadow, быў паранены высокапастаўлены генерал арміі КНДР.

Паўночнакарэйскія вайскоўцы. Здымак ілюстрацыйны. Фота: KCNA (Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі)

Заходні чыноўнік не раскрыў, як менавіта гэты генерал быў паранены, але выданне адзначае, што гэта першы выпадак, калі заходнія афіцыйныя асобы ўвогуле пацвердзілі, што высокапастаўлены паўночнакарэйскі вайсковец стаў ахвярай расійска-ўкраінскай вайны.

Прадстаўніцтва Паўночнай Карэі пры ААН пакуль не адказала на просьбу The Wall Street Journal адносна каментара.

Па словах украінскіх і заходніх афіцыйных асоб, у сераду Украіна выпусціла па тэрыторыі Курскай вобласці не менш за 10 ракет Storm Shadow, пастаўленых Вялікабрытаніяй. Удар наносіўся па раёне гістарычнай сядзібы ў пасёлку Мар'іна, дзе знаходзіцца санаторый кіраўніка спраў прэзідэнта Расіі. Мяркуецца, што там мог знаходзіцца заглыблены камандны пункт, якім карыстаюцца расейскае і паўночнакарэйскае камандаванне.

Інфармаваны тэлеграм-канал «Досье шпиона» сёння паведаміў, што падчас удару загінулі 18 вайскоўцаў, яшчэ 33 атрымалі раненні. Сярод параненых канал назваў трох вайскоўцаў з КНДР — двое мужчын з цяжкімі раненнямі і адна жанчына-медык з лёгкім.

Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі раней заяўляў, што любыя паўночнакарэйскія войскі, якія будуць ваяваць з Украінай, стануць «сумленнай гульнёй і сумленнымі цэлямі» для ўкраінцаў.

Са слоў Уладзіміра Пуціна ў ягоным вячэрнім відэазвароце, атакаваны быў адзін з камандных пунктаў расійскай групоўкі «Поўнач». У выніку атакі ёсць, маўляў, загінулыя і параненыя з ліку асабовага складу падраздзяленняў знешняй аховы аб'екта і абслуговага персаналу, але камандны і аператыўны склад пункта кіравання нібыта не пацярпеў і «ажыццяўляе ў штатным рэжыме кіраўніцтва дзеяннямі нашых войскаў». 

Каментары1

  • генерал
    22.11.2024
    хорошо попали

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць