Ежа

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

Парадуйце сябе смакам бруснічнага чызкейка — дэсерту, у якім салодкасць бруснічнага джэму ідэальна спалучаецца з насычанасцю сметанковага сыру.

Lingonberry cheesecake
Фота: mycookingplace.com

Бруснічны джэм можна купіць, а можна зварыць самім:

  • 500 г замарожаных брусніц
  • 175 мл вады
  • 1,5 ст. л. кукурузнага крухмалу
  • цукар па смаку
  • карыца (пры жаданні)
  • 35 мл чырвонага віна (пры жаданні)

Давядзіце брусніцы і ваду да кіпення. Дадайце цукар і карыцу. Дайце сумесі пакіпець 3 хвіліны. Зніміце каструлю з агню і разамніце брусніцы. Вярніце каструлю на агонь і дадайце чырвонае віно. Давядзіце да кіпення, затым паменшыце агонь да сярэдняга. Перамяшайце кукурузны крухмал з невялікай колькасцю вады і дадайце яго ў варэнне. Працягвайце памешваць, пакуль яно зноў не закіпіць. Пераліце варэнне ў слоік.

Для чызкейка:

  • 200 г печыва
  • 80 г масла
  • 500 г сметанковага сыру
  • 200 мл тлустых вяршкоў
  • 100 г цукровай пудры
  • 10 г жэлаціну ў пласцінах
  • 240 мл бруснічнага варэння

Здрабніце печыва і растапіце і прысаліце масла. У вялікай місцы змяшайце іх. Змажце маслам раздымную форму дыяметрам 23 см. Выкладзіце сумесь з печыва і масла ў форму і ненадоўга пастаўце ў халадзільнік.

У асобнай місцы ўзбіце сметанковы сыр, вяршкі і цукровую пудру. Замачыце лісты жэлаціну ў халоднай вадзе на 5 хвілін. Пасля зліце ваду і дадайце дзве-тры сталовыя лыжкі гарачай вады, перамешвайце да поўнага растварэння. Змяшайце жэлацін з бруснічным варэннем, выліце ў сумесь сметанковага сыру і зноў перамяшайце.

Выліце сумесь у форму і раўнамерна размяркуйце. Пастаўце чызкейк у халадзільнік і дайце яму астыць не менш за 5 гадзін.

Дэкаруйце дадатковым бруснічным варэннем і атрымлівайце асалоду!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць