Свет2424

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Міністэрства абароны Расіі падрыхтавала дакумент з прагнозам развіцця ваенна-палітычнай сітуацыі ў свеце да 2045 года. У ім прадугледжваецца падзел Украіны на тры часткі і працяг акупацыі краіны. Існаванне такога «мірнага» расійскага плана пацвердзіла ўкраінскае ГУР, дзе называюць дакумент сапраўдным. 

Сцэнар украінскага будучага, з пункту гледжання Расіі, які апісваецца ў сакрэтным дакуменце Міністэрства абароны Расіі, апублікавала са спасылкай на разведку Украіны агенцтва «Інтэрфакс-Украіна». 

Паводле даных агенцтва, Пуцін гатовы абмяркоўваць з Дональдам Трампам спыненне агню пры ўмове, што Расія захавае за сабой значныя тэрыторыі Украіны, а сама Украіна адмовіцца ад планаў уступлення ў НАТА.

Паводле гэтай інфармацыі, Крэмль мае намер падзяліць Украіну на тры часткі.

Увесь усход краіны (Данецкая, Луганская, Запарожская і Херсонская вобласці), а таксама Крым павінны адысці да Расіі.

Другую буйную частку краіны (уключаючы рэгіёны Кіева, Сум і Адэсы) плануецца ператварыць у «прарасійскае дзяржаўнае ўтварэнне». Уладныя структуры ў гэтай зоне будуць укамплектаваны прарасійскімі кадрамі, а на яе тэрыторыі будуць размешчаны расійскія войскі для кантролю. То-бок Украіна ператворыцца ў марыянеткавую дзяржаву, якая кіруецца з Масквы.

Астатняя частка на захадзе Украіны ў дакуменце названа «спрэчнымі тэрыторыямі». Што з імі рабіць, мяркуецца вырашыць у ходзе перагавораў паміж Расіяй і суседнімі краінамі — Венгрыяй, Польшчай і Румыніяй.

У сакрэтным дакуменце нібыта разглядаюцца таксама чатыры сцэнарыі развіцця сусветных падзей у бліжэйшыя гады. Першыя два называюцца «Фарміраванне шматпалярнага свету і падзел вядучымі актарамі сфер уплыву» (буйныя дзяржавы дзеляць паміж сабой сферы ўплыву) і «Рэгіяналізацыя / хаатызацыя» (міжнародны парадак аслабляецца). У абодвух сцэнарах Расія перамагае Украіну, а сусветная сітуацыя складваецца для Масквы «прымальна».

Калі ж вайна будзе замарожаная ці Расія яе прайграе, магчымыя два іншыя сцэнары: «Дамінаванне ЗША і Захаду» і «Набыццё Кітаем статусу вядучай дзяржавы свету». Абодва варыянты лічацца неспрыяльнымі.

У ГУР Украіны пацвердзілі існаванне плана РФ па падзеле Украіны на тры часткі. Там заяўляюць, што Міністэрства абароны і Генштаб Узброеных сіл Расіі прыкладна ў снежні 2023 года падрыхтавалі план падзелу тэрыторыі Украіны на тры часткі. Гэта ў каментары агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі.

Каментароў іншых структур, у тым ліку заходніх, якія б пацвердзілі такія планы Крамля, няма.

Каментары24

  • Кацап
    25.11.2024
    С удовольствием намалюю карту падзела рашки
  • Баец ПКК
    25.11.2024
    А чего при разделе Западной Украины Словакию обделили.Её же премьер-министр так ж**у за рашку рвёт себе :)
  • Ы
    25.11.2024
    А чаму на сакрэтнай расейскай мапе надпісы па-ўкраінску?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць