Меркаванні66

Фрыдман: Пасля вайны ціск Масквы на Лукашэнку павялічыцца

Аналітык Аляксандр Фрыдман паразважаў наконт таго, ці будзе Лукашэнка ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і як заканчэнне вайны паўплывае на Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 23 кастрычніка 2024 года. Фота: Maxim Shipenkov Pool Photo via AP

«Наша Ніва» пацікавілася ў аналітыка Аляксандра Фрыдмана, ці пойдзе Украіна на тэрытарыяльныя саступкі на будучых мірных перамовах і як спыненне вайны паўплывае на Беларусь і пазіцыю Лукашэнкі.

Аляксандр Фрыдман: Думаю, што юрыдычных саступак не будзе. Цяжка ўявіць, што ўкраінцы прызнаюць, што Крым і тэрыторыі Запарожскай, Херсонскай, Данецкай, Луганскай абласцей былі абвешчаныя часткай Расіі. Гэтага юрыдычнага прызнання не будзе ні з боку Украіны, ні з боку Захаду.

З майго пункту гледжання, максімум, які магчымы на гэтых перамовах — гэта спыненне баявых дзеянняў.

Зараз можна спыніць вайну і імкнуцца вырашаць астатнія пытанні нейкім мірным шляхам. А гэта можа цягнуцца вельмі доўга. А каб [на перамовах] знайшліся адказы на ўсе пытанні, і ў нас быў нейкі новы сусветны парадак (назавём гэта так)… — мне гэта цяжка ўявіць у сённяшніх умовах.

Адпаведна, для Лукашэнкі яго мары пра ўдзел у перамовах, хутчэй за ўсё, не здзейсняцца.

Яго шанец [на ўдзел] у тым, калі будзе абмяркоўвацца пасляваенны лад у Еўропе, калі высветленыя галоўныя пытанні, калі знятыя пытанні межаў. А гэтыя пытанні знятыя не будуць. 

Праблема Лукашэнкі заключаецца ў тым, што, з аднаго боку, ён прызвычаіўся да гэтай вайны. Беларуская эканоміка — гэта частка расійскай ваеннай эканомікі. І нядрэнна існуе ў гэтых умовах. Сітуацыя, прынамсі, не горшае, а нават лепшае.

З другога боку, яму пакуль удалося дасягнуць той сітуацыі, у якой на тэрыторыі Беларусі няма баявых дзеянняў. Беларуская армія не ўдзельнічае ў вайне. То-бок, сітуацыя для яго не дрэнная. Але ёсць велізарная рызыка вайны. І гэтая вайна можа перакінуцца на Беларусь у кожны момант. Лукашэнка пра гэта ведае.

Калі ўсё ж такі баявыя дзеянні спыняцца, то пагроза вайны для Беларусі значна знізіцца. І гэта добра для Лукашэнкі. Але значэнне Беларусі для Расіі не павысіцца, хутчэй панізіцца.

Цяпер Беларусь важная для Расіі. Гэта адзіны саюзнік, гэта частка расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Гэта псіхалагічна, эканамічна, геапалітычна важна.

Калі вайны ўжо больш не будзе, дык важнасць Беларусі і гатоўнасць з боку Расіі цярпець Лукашэнку, ягоную самастойнасць і выбрыкі, можа знізіцца. То-бок ціск на Лукашэнку пасля таго, як скончыцца вайна, павялічыцца. І гэта будзе непрыемная сітуацыя і для яго, і для Беларусі.

Каментары6

  • бабруйчанін
    05.12.2024
    Пакуль відавочна на Сірыю Грузію у рф ні хапае сродкаў .
    З 14 па 24 лютага 2022 улада у Мінску дазваляла сябе больш самастойнасці а на тот час яшчэ існавал міт " аб непераможнай легендарнай" .Існуе шмат невядомых зараз гэта сродкі уплыва ЗША паводзіны Кіева Брюсселя Масква ..
    Пакуль нічога ні адбылася Вяртання " узад" ні атрымаецца і у гэтым " свеце" нявызначанасці прыйдзецца жыць
  • Нейкі сюр
    05.12.2024
    Ды дзе ж вы такіх экспертаў бярэце? Што ў ЗША, што ў Еўропе...
  • Лейцар коркавы
    05.12.2024
    Казала-мазала. Няма ў лукашэнкі аніякай самастойнасці. Апошняе пасяджэнне АДКБ успомніце, як той дурань аб арэшніку ляпаў.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць