Свет22

Былога кіраўніка БПЦ падазраюць у «спрыянні захопу храмаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны

Служба бяспекі Украіны (СБУ) завочна выставіла падазрэнне ў здзяйсненні злачынства расійскім святарам, якія «спрыялі захопу храмаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны», паведамляе прэс-служба ведамства. Гаворка ідзе ў тым ліку пра цяперашняга мітрапаліта Круціцкага і Каломенскага, Патрыяршага намесніка Маскоўскай мітраполіі Паўла, частка біяграфіі якога звязаная з Беларуссю.

Мітрапаліт Павел (Георгій Панамароў). Фота: Wikimedia Commons

У паведамленні СБУ адзначаецца, што ведамства сабрала

«маштабную доказную базу на чатырох высокапастаўленых расійскіх клірыкаў, якія распаўсюджваюць крамлёўскі рэжым на часова акупаванай частцы тэрыторыі Украіны».

Усім чацвярым завочна паведамлена, што яны з'яўляюцца падазраванымі ў здзяйсненні злачынства па ч. 5 арт. 27, ч. 3 арт. 110 КК (спрыянне ў здзяйсненні наўмысных дзеянняў з мэтай змены межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Украіны, па папярэдняй змове групай асоб, якія прывялі да іншых цяжкіх наступстваў).

«Цяпер працягваюцца комплексныя мерапрыемствы для прыцягнення зламыснікаў да адказнасці за злачынствы супраць нашай дзяржавы», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Сярод гэтых чатырох асоб фігуруе і цяперашні мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі, Патрыяршы намеснік Маскоўскай мітраполіі Павел. У Беларусі ён вядомы як кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату з 2013 года па 25 жніўня 2020-га.

17 жніўня 2020 года, праз восем дзён пасля прэзідэнцкіх выбараў, прэс-служба БПЦ паведамляла, што «адбыўся пастырскі візіт» мітрапаліта Паўла ў сталічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, у якой знаходзіліся «людзі, якія атрымалі траўмы падчас акцый пратэсту, якія прайшлі ў пачатку мінулага тыдня», у тым ліку «тыя, якія паступілі са слядамі збіцця і цяжкіх цялесных пашкоджанняў з ізалятара часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна».

Пацярпелым Павел тады паведаміў, што ў Царкве моліцца аб іх «больш хуткім выздараўленні», і выказаў надзею на «справядлівае расследаванне злачынстваў, учыненых падчас нядаўніх пратэсных акцый».

Неўзабаве пасля таго Паўла знялі з пасады кіраўніка БПЦ і адправілі спярша на Кубань, а пазней прызначылі на цяперашнюю вельмі прэстыжную ў іерархіі РПЦ пасаду. Акрамя таго, ён стаў членам Свяшчэннага сінода РПЦ, і менавіта праз гэта, як сцвярджае СБУ, меў дачыненне да захопу маёмасці ўкраінскіх епархій. 

Акрамя мітрапаліта Паўла, пад падазрэнне СБУ трапілі таксама іншыя тры члены Свяшчэннага сінода РПЦ: кіраўнік Санкт-Пецярбургскай мітраполіі — мітрапаліт Варсанофій (Анатолій Судакоў), кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў РПЦ мітрапаліт Антоній (Антон Сяўрук), і кіраўнік справамі Маскоўскай патрыярхіі мітрапаліт Дыянісій (Пётр Парубай).

Каментары2

  • множны лік
    10.12.2024
    Павел гэты, дарэчы, жыў непасрэдна ў будынку епархіі. І там яго неяк дзіўна ўспамінае абслуга словамі 'гэты жыў' і падобнымі. Як чалавек далёкі ад папоўства так і не зразумеў ці ёсць тут нейкая пагарда. Можа гэта ў іх там, царкоўных, норм?
  • стоп рускі мір
    10.12.2024
    Словы русага генерала-вешальнік: “што не дарабіў руzкі штык, даробяць папы і руzкая школа”.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве6

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

Міф пра «надпрабіццё» «Арэшніка» разбураны: што паказалі варонкі ў Белай Царкве9

«Дзе там гэтая дзяўчына-Бэтмен?» Сустрэча беларускі з кажаном скончылася траўмапунктам

Міма візіту Ціханоўскай у Кіеў не прайшлі і ў Маскве17

У Дзяржынскім раёне нашэсце даўганосікаў. «У дом ні зайсці, ні выйсці!»3

На Чарнобыльскай АЭС Святлану Ціханоўскую чакаў не толькі цёплы прыём, але і нечакана прыгожы стол24

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве6

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць