Украінцы назвалі лічбу беларусаў, якія ваююць на баку Расіі, і колькі з іх загінулі
Падчас сустрэчы 26 мая ў Каардынацыйным штабе па абыходжанні з ваеннапалоннымі прадстаўнікі беларускай дэлегацыі запыталі ўкраінскі бок звесткі пра грамадзян Беларусі, якія ўдзельнічаюць у вайне на баку РФ.
Паводле даных украінскага боку, станам на 20 мая 2026 года на баку Расіі ваяваў 2871 грамадзянін Беларусі. Паведамляецца, што 440 з іх ужо забітыя.
Частка гэтых беларусаў жыла ў Расіі на момант вайны.
Дакладная лічба беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны, невядомая. Большасць каліноўцаў хаваюць свае імёны, каб ашчадзіць ад пераследу сваіх сваякоў унутры Беларусі. Паводле ацэнак журналістаў, на баку Украіны ваявала больш за 1000 беларусаў. Прынамсі 81 з іх загінуў.
За ўдзел у абароне Украіны ў Беларусі пагражае турэмнае зняволенне на працяглыя тэрміны. У той жа час за вярбоўку ў расійскую армію грамадзян РБ не пераследуюць.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
І смяротнасць оркаў-падмаскалікаў непасрэдная ў 5 разоў вышэйшая, адносная ў 2 разы.