Навука і тэхналогіі22

Брытанка выявіла ў дачкі рак мозгу з дапамогай Google

Лекары пацвердзілі дыягназ рака мозгу ў брытанскай дзяўчынкі, маці якой западозрыла захворванне пасля пошуку сімптомаў у інтэрнэце, піша Daily Mail.

Ва ўзросце чатырох гадоў Бэла Флінт з Маркфілда стала надзвычай вялай для дзіцяці свайго ўзросту, пачала губляць вагу і скардзіцца на галаўны боль. Акрамя таго, дзяўчынку ванітавала штораніцы. Маці дзяўчынкі, 25-гадовая Карла Хорнбакл звярнулася да ўрача агульнай практыкі, які сказаў, што дачка спрабуе такім чынам прыцягнуць бацькоўскую ўвагу, пасля нараджэння малодшай дачкі.

Адказ урача не супакоіў Хорнбакл, і яна ўвяла сімптомы ў пошукавік Google. Па выніках пошуку стала зразумела, што падобныя праявы назіраюцца пры пухлінах мозгу.

Хорнбакл угаварыла іншага ўрача адправіць дачку на абследаванне — ён прызначыў аналізы і накіраваў дзяўчынку на кансультацыю ў Лестэрскі каралеўскі шпіталь. Кансультанты вырашылі зрабіць дзяўчынцы здымак мозгу толькі дзеля таго, каб супакоіць маці, аднак даследаванне выявіла пухліну дыяметрам больш чатырох сантыметраў. Абследаванне паказала, што Флінт пакутуе рэдкім злаякасныя новаўтварэннем — медуллабластомай.

На момант выяўлення пухліна яшчэ не паспела метастазіравать і была выдалена ў Нотынгемскім каралеўскім медыцынскім цэнтры. Аперацыя доўжылася восем гадзін. Пасля гэтага дзяўчынцы прызначылі курс прамянёвай тэрапіі, каб цалкам ачысціць мозг ад ракавых клетак.

Па словах Хорнбакл, прамянёвая тэрапія паўплывала на развіццё пазваночніка Флінт, і яна наўрад ці вырасце вышэй за 120 см, аднак жыццё дзяўчынкі выратавалі. Адзіны ў краіне прафесар педыятрычнай анкалогіі Рычард Грандзі адзначыў, што дзяўчынцы моцна пашанцавала, паколькі яе маці звярнулася да ўрачоў своечасова.

НШ, паводле daylife.com

Каментары2

Цяпер чытаюць

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

У Іўеўскім раёне ў лабавым сутыкненні адзін чалавек загінуў, трое пацярпелі1

Украінцы знішчылі расійскі стратэгічны бамбавік на аэрадроме ў Саратаўскай вобласці10

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА5

Расійская армія знішчыла каля 90% складоў гандлёвых сетак ва Украіне5

Пачобут: У верасні я вярнуся ў Беларусь, каб пашыраць там прастору для свабоды выказвання26

12‑гадовая дзяўчынка ў Расіі нарадзіла дзіця9

52‑гадовы Аркадзь з Глуска фіктыўна паступіў ва ўніверсітэт у Смаленску. Застаўся без дыплома, але з крыміналкай

Хокан VIII афіцыйна стаў каралём Нарвегіі

Джона Коўла ўзнагародзілі прэміяй імя Паліткоўскай за вызваленне беларускіх палітвязняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць