Свет22

Экс-прэзідэнта Францыі асудзілі на рэальны тэрмін

У сераду Касацыйны суд Францыі канчаткова зацвердзіў абвінаваўчы прысуд, вынесены Нікаля Сарказі па «справе аб праслухоўках», заведзенай у 2014 годзе ў выніку праслухоўвання тэлефонных размоў экс-прэзідэнта з яго адвакатам Цьеры Эрзагам.

Нікаля Сарказі. Фота: Ludovic Marin / AP

У першай інстанцыі вердыкт быў вынесены ў 2021 годзе. У траўні 2023 года прысуд, аспрэчаны экс-прэзідэнтам, пацвердзіў Апеляцыйны суд. Гэтае рашэнне Сарказі абскардзіў у вышэйшай і апошняй інстанцыі-касацыйным судзе, які і паставіў фінальную кропку ў судовым працэсе, піша Rfi.

Сарказі разам з двума іншымі абвінавачанымі — сваім былым адвакатам Цьеры Эрзагам і былым памочнікам генпракурора пры касацыйным судзе Жыльбэрам Азіберам — канчаткова прысуджаны за карупцыю і гандаль уплывам.

Усім тром прызначана аднолькавае асноўнае пакаранне: тры гады пазбаўлення волі (з іх — два гады ўмоўна) з адбываннем гадавога тэрміну па месцы жыхарства з электронным бранзалетам (фактычна — хатні арышт).

Нікаля Сарказі таксама забаронена на працягу трох гадоў галасаваць, вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах ці займаць пасады ў сістэме юстыцыі.

На канчатковы прысуд па справе аб праслухоўках экс-прэзідэнт Сарказі адрэагаваў чарговым адмаўленнем сваёй віны: 

«Я хачу яшчэ раз заявіць пра сваю поўную невінаватасць і па-ранейшаму перакананы ў сваёй праваце ў гэтай справе. У гэтай справе, як і ў іншых, я перапоўнены рашучасці. Праўда ў рэшце рэшт пераможа. Калі гэта адбудзецца, усе панясуць адказнасць перад французскім народам»»

Умоўная частка тэрміну (два гады), прызначаная Сарказі, можа быць заменена рэальным пазбаўленнем волі, калі асуджаны на працягу пяці гадоў здзейсніць новае правапарушэнне. 

Умовы адбыцця гадавога пакарання пад «хатнім арыштам з электронным наглядам» (бранзалетам) вызначыць суддзя па выкананні пакаранняў, які павінен выклікаць Сарказі позвай на працягу 20 дзён. Суддзя павінен вызначыць, у якія гадзіны асуджаны будзе мець права пакідаць свой дом (напрыклад, каб працягваць сваю працоўную дзейнасць).

Паколькі 28 студзеня Сарказі споўніцца 70 гадоў, ён зможа, згодна з законам, падаць прашэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні да таго, як адбудзе палову тэрміну (такое права прадугледжана для асуджаных старэйшых за 70 гадоў).

Хадайніцтва аб УДВ можа быць пададзена на самай першай сустрэчы з суддзёй па выкананні пакаранняў ці пазней. Яно будзе разгледжана, але не абавязкова задаволена, адзначаюць юрысты.

Каментары2

  • Клоўны
    19.12.2024
    Ціскалі булкі 10 гадоў і змарнавалі безліч рэсурсаў, каб на год надзець бранзалет старому палітыкану ці нават адразу вызваліць па амністыі? Цырк на дроце! Калі ёсць доказы карупцыі, то што гэта за дзіўнае "правасуддзе"?
  • Жвір
    19.12.2024
    Клоўны, бо абвінавачваемы мае гарантаваныя яму законам правы й карыстаецца імі. У дадзеным выпадку, сам працэс, гэта ўжо пакараньне, аднак чалавек мае права на сваю абарону, мае права, каб яго выслухалі, мае права даказваць неправату абвінавачваньня. Гэта каштоўнае дасягненьне сучаснага грамадзтва, і шанец на станоўчую эвалюцыю грамадзтва, на яго якасную будучыню. Нажаль кплебс, "масы"(большасьць) не разумеюць, якая гэта каштоўнасьць...

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м37

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ7

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы17

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м37

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць