Свет66

У Тбілісі зачыняецца беларуская прастора Kropka

Гэта беларуская прастора працавала тры гады.

Беларуская прастора Kropka ў цэнтры Тбілісі. Фота: «Позірк»

21 снежня там адбылося агульнае развітальнае мерапрыемства, 22-га — апошняе тэматычнае (майстар-клас «Калядная зорка»). Апошні дзень працы — 10 студзеня, піша «Позірк».

Kropka зачыняецца праз змяншэнне колькасці беларусаў, якія пражываюць у Грузіі (цяпер каля 12 тыс., што на 3 тыс. меней, чым два гады таму), прыняцце закона «аб замежных агентах» і закона, які дыскрымінуе супольнасць ЛГБТК+, паведамілі ў адміністрацыі прасторы.

Тэматычныя супольнасці працягнуць дзейнасць на іншых пляцоўках, іх анонсы па-ранейшаму будуць размяшчацца ў тэлеграм-канале Kropka.

Паводле інфармацыі адміністрацыі, за тры гады прайшло каля 800 мерапрыемстваў, у якіх удзельнічала 8,5 тыс. чалавек. Амаль 90% мерапрыемстваў арганізавалі самі наведвальнікі прасторы.

Беларусы, якія з’ехалі ў Грузію з-за пагрозы палітычных пераследаў на радзіме, сутыкаюцца з цяжкасцямі пры абнуленні тэрміну знаходжання, т. зв. візаране (без перапынку можна знаходзіцца 364 дні, затым выехаць на любы тэрмін і вярнуцца) — назад пускаюць не ўсіх журналістаў і актывістаў дыяспары. У краіне немагчыма атрымаць міжнародную абарону, нягледзячы на наяўнасць адпаведнага механізму, у амбасадах краін Шэнгенскай зоны — вялікія цяжкасці з атрыманнем кароткатэрміновых віз.

Каментары6

  • Пытанне
    22.12.2024
    А што са справай аб нападзе на летувіскую Кропку? Ціханоўская пафоткалася з дыпламатамі на фоне абражальных надпісаў і разышліся?
    Цэнтр горада!!!
  • Дождж
    22.12.2024
    Гранты Падрэзалі, а як жа 30 млн выдзеленыя ЕС? Ці яны пойдуць выключна на Варшаву і Вільню, а на іншыя гарады, такія як Тбілісі дзе жывуць тысячы беларусаў, напляваць? У Варшавах і Вільнях дзясяткі калі не сотні розных беларускіх ініцыятыў, на якія стабільна выдзяляюцца грошы, а на адзіную беларускую прастору ў Тбілісі не знайшлі з дзясятак тысяч долараў з выдзеленых мільёнаў.
  • P6619
    22.12.2024
    Пытанне, сапраўды, чаму яна дагэтуль не раскрыла злачынства, безабразьё?!!

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць