Улада11

Кожны гектар балота сёння – гэта гарантыя будучага нашых дзяцей

«Ва ўсім свеце робіцца вельмі шмат намаганняў па прадухіленні забруджвання навакольнага асяроддзя і страты біяразнастайнасці. Аднак агулам сітуацыя пагаршаецца — заявіў Антоніо Брук, прадстаўнік ААН у Беларусі, 3 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску

«Ва ўсім свеце робіцца вельмі шмат намаганняў па прадухіленні забруджвання навакольнага асяроддзя і страты біяразнастайнасці. Аднак агулам сітуацыя пагаршаецца, — заявіў Антоніо Брук, прадстаўнік ААН у Беларусі - Менавіта таму, ААН заклікае адзначаць «Міжнародны год біяразнастайнасці» і прыкласці ўсе намаганні да паляпшэння сітуацыі».
.

Генеральная асамблея ААН у снежні 2006 года аб'явіла 2010 год Міжнародным годам біяразнастайнасці. Антоніо Брук на прэс-канферэнцыі ў Мінску 3 сакавіка зазначыў, што не толькі ўрады краінаў і ААН нясуць адказнасць за абарону навакольнага асяроддзя і біялагічнай разнастайнасці. Усе арганізацыі грамадзянскай супольнасці павінны рабіць унёсак у гэтую справу, у тым ліку трэбна падвышаць адукаванасць грамадзянаў па гэтых пытаннях.

Віктар Фянчук, дырэктар Грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» тлумачыць, што першапачаткова ў Беларусі патрэбна мяняць агульную свядомасць.

«Мы яшчэ не разумеем, што залежым ад навакольнага асяроддзя і вельмі звязаны з біяразнастайнасцю. Наша экасістэма дае простыя і дзейсныя механізмы вырашэння нашых праблем, нават глабальных.

Напрыклад, змяненне клімату ў Беларусі. Вядома, што для Беларусі змяненні клімату прынясуць моцныя, але кароткатэрміновыя ападкі, будуць рэзкія пахаладанні і пацяпленні, будуць засухі. Мы маем пытанне: як прыстасавацца. У той жа час мы забываемся, што экасістэмы, якімі прырода нас надзяліла і якія на шчасце мы не паспелі цалкам асвоіць, даюць простыя рашэнні да глабальных кліматычных праблем.

Вядома, што балоты назапашваюць вялізныя масы вады. У засушлівы перыяд яны патроху аддаюць гэтую ваду, згладжваюць рэзкія ваганні тэмпературы, фармуюць мікраклімат, фактычна яны ствараюць для нас усе ўмовы для жыцця.

Разуменне таго, што тое, што мы маем — гэта нашае выратаванне, у людзей яшчэ не сфарміравалася. Адной рукой мы аднаўляем тыя балоты, якія асушвалі ў мінулым. А другой рукой робім новыя праграмы, якія зводзяць на нуль усё станоўчае, што мы зрабілі.

Важна ў гэты год біяразнастайнасці, каб мы, як грамадства, усвядомілі, што сапраўды біяразнастайнасць — гэта наша жыццё, мы непарыўна з гэтым звязаныя. Біяразнастайнасць неабходна, каб мы з вамі выжылі, а нашы дзеці атрымалі неабходныя ўмовы для ўстойлівага існавання.

Кожны гектар балота сёння – гарантыя будучага нашых дзяцей».

Паводле дадзеных Сусветнага саюза аховы прыроды пад пагрозай знікнення ў свеце знаходзяцца да 21% відаў сысуноў, 30% амфібій, 12% птушак, 28% рэптылій, 37% прэснаводных рыб, 35% бесхрыбетных і 70% раслін.

За апошняе стагоддзе на тэрыторыі Беларусі знікла каля 70 абарыгенных відаў раслін. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь унесена 103 віды хрыбетных жывёлаў і 85 відаў бесхрыбетных, а таксама 274 відаў раслін і грыбоў.

Па сучасных ацэнках навукоўцаў, парог дапушчальнага ўздзеяння на біясферу складае прыкладна 1-2% антрапагеннага спажывання першаснай прадукцыі біясферы. Гэты парог у цяперашні час пройдзены, – сучаснае спажыванне дасягае ўзроўню 7-10%, але біясфера яшчэ можа вярнуцца да ўстойлівага стану. Аднак пры далейшым росце ўздзеяння на біясферу яна страціць устойлівасць, што прывядзе да цяжэйшых катастрафічных наступстваў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю40

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі3

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых1

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць