Улада22

Імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь у студзені скараціўся на 33%

Прычым юрыдычныя асобы завезлі ў студзені машын у 27 разоў меней, чым у студзені 2009 года.

Імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь у студзені скараціўся на 32,9% у параўнанні з 2009 годам, да 7,2 тыс. адзінак,

у грашовым выражэнні імпарт знізіўся на 38,6%, да 43,2 млн даляраў, паводле папярэдніх звестак мытнай статыстыкі.

Практычна ўвесь аб'ём імпарту (97,9%) забяспечылі фізасобы.

Яны павялічылі імпарт легкавых аўтамабіляў у студзені на 7,3% да паказчыка студзеня 2009 г., да 7,067 тыс. адзінак, у грашовым выражэнні імпарт аўтамабіляў фізічнымі асобамі ў студзені вырас на 4,8% да 42,1 млн даляраў.

Па выніках студзеня,

юрыдычныя асобы завезлі ў Беларусь толькі 154 аўтамабілі (у 27 разоў менш, чым у студзені 2009 года),
у тым ліку 4 – з-за межаў СНД. Імпарт аўтамабіляў з Расіі ў студзені павялічыўся ў 2,8 разу да паказчыку студзеня 2009 да 87 адзінак на суму 706 тыс. даляраў (рост у 2,1а).

Асноўным фактарам карэннага змянення сітуацыі з імпартам аўтамабіляў стала ўвядзенне з 1 студзеня 2010 года адзінага мытнага тарыфу для Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі, згодна з якім мытныя пошліны на імпарт аўтатранспарту беларускімі юрасобамі былі павышаны да ўзроўню расійскіх, для фізічных асоб – засталіся на ўзроўні 2009 года года.

Паводле інфармацыі ДМК, павышэнне ставак мытных пошлін на імпарт аўтамабіляў фізічнымі асобамі чакаецца з 1 ліпеня 2010 года.

У 2009 годзе імпарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь скараціўся на 18,4% у параўнанні з 2008 годам, да 163,5 тыс. адзінак,

у грашовым выражэнні імпарт знізіўся на 30,8% і склаў 1,016 млрд даляраў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Усе навіны →
Усе навіны

Канал, звязаны з Радай бяспекі Беларусі, пагражае ўдарамі па Еўропе, калі Украіна атакуе аб'екты ў Беларусі35

Прадпрымальнік узяў у кліенткі 100 долараў. І заплаціў штраф у 16 разоў большы1

У Нясвіжы хлопец пратараніў каменны плот: ад машыны і агароджы мала што засталося1

Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных святароў: «Работайте, братья!»24

Нешта гарэла каля дыспетчарскай станцыі паблізу Мазырскага НПЗ3

У Расіі беларус фасаваў наркотыкі ў каробкі ад пячэння і адпраўляў пакупнікам праз таксі. Таксіст не паверыў і павёз пячэнне ў паліцыю

Як уладкаваны клубнічны бізнэс, хто найбольш на ягадах зарабляе і чаму іх часам выкідаюць3

Нечаканы бенефіцыяр рэпрэсій і масавай эміграцыі беларусаў — выручка гэтага расійскага бізнэсу ў Мінску вырасла на 4000%3

Беларусаў у Геленджык цяпер будуць вазіць іншым маршрутам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць