Грамадства2727

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч назваў мэту атакі на аўтобус з беларускімі дзецьмі і дадаў, што Беларусь «уцягнуць у канфлікт не ўдасца». 

Па справе аб удары дрона па аўтобусе з беларускімі дзецьмі ў Бранскай вобласці апытаны ўсе сведкі. Пра гэта заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля ўскладання кіраўніцтвам сілавых структур кветак на плошчы Перамогі ў Мінску, прысвечанага Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Аляксандр Вальфовіч нагадаў, што на мінулым тыдні ў Бранскай вобласці адбыўся ўдар БПЛА па аўтобусе з дзецьмі з Беларусі.

«Не важна, чый гэта аўтобус — беларускі, расійскі ці нейкай іншай дзяржавы. Гэта аўтобус з мірнымі жыхарамі. Але той, хто здзейсніў гэты ўдар, спрабаваў стварыць нагоду для таго, каб сутыкнуць Беларусь з Украінай, справакаваць нейкую дрэнную сітуацыю», — заявіў дзяржсакратар.

Ён указаў на тое, што Лукашэнка трымае сітуацыю «на самым жорсткім кантролі» і даў адпаведныя даручэнні.

«Нашы спецслужбы, Следчы камітэт праводзяць самае дбайнае расследаванне. Усе факты будуць прааналізаваны. Ужо апытаны ўсе сведкі і тыя, хто быў у аўтобусе.

Ёсць ужо пэўныя, скажам так, моманты, пра якія будзе паведамлена кіраўніку дзяржавы. Рашэнне будзе прынята. Але ўцягнуць Беларусь у канфлікт не атрымаецца. Мы за мір, разважлівасць, за вырашэнне ўсіх пытанняў дыпламатычным шляхам», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

На мінулым тыдні Лукашэнка заявіў, што дрон меў украінскае паходжанне, аднак даручыў Саўбезу правесці ўласнае незалежнае даследаванне і «дакапацца да ісціны», паколькі вакол інцыдэнту гучыць шмат супярэчлівых версій. Кіеў абвясціў атаку расійскай правакацыяй і адмаўляе датычнасць да здарэння.

У дзяржаўных СМІ і каналах Беларусі пасля інцыдэнту з аўтобусам была развязаная кампанія па распальванні нянавісці да Украіны і Захаду. Заяваў украінскага боку не прыводзілася. 

Каментары27

  • Leon
    22.06.2026
    Вот оказывается все там понимают что происxодит.
  • F
    22.06.2026
    Нечакана.
  • 0101
    22.06.2026
    Беларусь ужо ў вайне.

Цяпер чытаюць

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Усе навіны →
Усе навіны

У Канадзе сумняваюцца, што беларускі калій будзе амерыканцам больш выгадны за іхні10

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе3

Польская «Лялька» стала сусветным хітом Netflix. Што гэта за серыял і чаму вакол яго спрачаюцца7

У Маладзечне мужчына скраў машыну ў чужой дзяўчыны, каб даехаць да сваёй. Але ездзіць не ўмеў1

Мінчука запрасілі зняцца ў кіно. Але цікавы рэжысёрам быў зусім не ён

Незапатрабаванае арэнднае жыллё могуць прадаваць за адну базавую

У Кіеве затрымалі расійскую агентку, якую пераправілі праз Беларусь. Яна планавала палітычнае забойства11

На амерыканскай авіябазе ў Германіі разбіўся вайсковы самалёт

Закінутыя сядзібы і касцёлы Беларусі стануць лакацыямі для новай відэагульні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу3

Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць