Свет55

У ЗША ўзялі на працу робакопа. А праз год звольнілі, бо ён нічога не рабіў

Робат мусіў змагацца з парушэннямі, але ніякіх вынікаў не паказаў.

DubBot
Скрыншот відэа

Паліцэйскае ўпраўленне амерыканскага Дабліна, што ў штаце Агаё, звольніла з працы робата-паліцэйскага DubBot K5. Ён лічыўся штатным супрацоўнікам год, але за гэты час нічым не дапамог калегам.

DubBot — гэта адзін з аўтаномных ахоўных робатаў K5 ад кампаніі Knightscope. Ён пачаў патруляваць шматузроўневую паркоўку Rock Cress у Дабліне з ліпеня 2025 года. DubBot быў абсталяваны камерамі кругавога агляду, магчымасцямі двухбаковай сувязі і кнопкай выкліку для званка ў экстранныя службы.

Прэс-сакратарка ўпраўлення паліцыі Дабліна Робін Грэй расказала, што робакоп меў на мэце прадухіляць злачынствы, падтрымліваць паліцэйскія аперацыі, павышаць эфектыўнасць рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў горадзе і дапамагаць у месцах з высокай праходнасцю.

Робат абышоўся гораду больш чым у 67 тысяч долараў. Аднак яго патруляванне не прывяло ні да аднаго арышту, крымінальнай справы ці нават штрафу. Акрамя таго, падчас патрулявання DubBot не зафіксаваў ніводнага інцыдэнту, які б запатрабаваў умяшання паліцыі.

Спачатку горад планаваў заплаціць кампаніі больш за 238 тысяч долараў за разгортванне двух робатаў-паліцэйскіх на два гады. Другога робата, які прызначаўся для парку Рыверсайд-Кросінг, так і не ўкаранілі. Кампаніі спатрэбілася больш часу для распрацоўкі другога DubBot, а ў парку не было неабходнай інфраструктуры.

За першы год дзеяння пагаднення Даблін патраціў 128 тысяч, але разлічваў атрымаць ад Knightscope кампенсацыю на 60 тысяч, што знізіла б выдаткі гораду.

Каментары5

  • #
    21.06.2026
    Абібок
  • Ха-ха
    21.06.2026
    Большасць вулічнай працы - гэта pattern recognition. Хто выглядае ці паводзіць сабе падазрона. У каго там вочы бегаюць, рукі дрыжаць, а нешта з-пад аддзення тырчыць.

    Дык вось - гэты Дублін ёсць багатым прыгарадам Каламбуса, дзе 90% - белыя і азіяты з медыянным заробкам у 2.5 разы вышэй за горад.

    Пастаў яго на поўдні ад цэнтра гэтага Каламбуса - і ён альбо пачне ідэнтыфікавацт злачынцаў, альбо яго са скандалам здымуць са службы як расіста.
  • ии
    21.06.2026
    ну ён жа не дурак

Цяпер чытаюць

Беларус-грузчык, які стаў асабістым памочнікам і даверанай асобай кіраўніка расійскага Сбербанка Германа Грэфа, сапраўды існуе4

Беларус-грузчык, які стаў асабістым памочнікам і даверанай асобай кіраўніка расійскага Сбербанка Германа Грэфа, сапраўды існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцам удалося збіць расійскі знішчальнік Су-351

Завочна будуць судзіць беларуса, які ўцёк ад пераследу на параплане з маторам

Хрэнін: Беларусь не збіраецца адмаўляцца ад танкаў6

Для паставак у Крым паліва расіяне выкарыстоўваюць цыстэрны для вады і малака5

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў15

Маці прапагандыста Ігара Тура Лукашэнка даў медаль Францыска Скарыны7

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot9

У мінскае метро не пусцілі мужчыну з рулонам лінолеуму. Ці законна гэта?4

У Беларусі распрацавалі рэцэпт марозіва са смакам піва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус-грузчык, які стаў асабістым памочнікам і даверанай асобай кіраўніка расійскага Сбербанка Германа Грэфа, сапраўды існуе4

Беларус-грузчык, які стаў асабістым памочнікам і даверанай асобай кіраўніка расійскага Сбербанка Германа Грэфа, сапраўды існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць