Культура66

Саюзы палякаў яднае спадзеў на беларуска-польскую камісію

Пасля таго, як Саюз палякаў Беларусі падзяліўся, палітычны падтэкст набыў нават кірмаш на Казюкі. Рэпартаж з Гродна Хрысціны Марчук.

Пасля таго, як Саюз палякаў Беларусі падзяліўся на праўладную і незалежную часткі, палітычны падтэкст набыў нават кірмаш народнага майстэрства на Казюкі ў гонар Святога Казіміра. Дакладней, два кірмашы, якія прайшлі ў Гродне 4 сакавіка з розніцай у некалькі гадзін. Параўнаўшы два святы, можна было заўважыць тры асноўныя адрозненні і адно супадзенне.

Адрозненне першае. Месца

Кіраўнік праўладнай польскай арганізацыі Станіслаў Сямашка падчас адкрыцця «дзяржаўных» Казюкаў, пафасна зазначыў: «Тут можна фільм здымаць! Старажытнае месца, у якое ўпісалася гэтае свята. Без асаблівай раскошы. Па-добраму прыемнае».

Старшыня афіцыйнай арганізацыі казаў пра Савецкую вуліцу ў Гродна, дзе і расклалі свае вырабы запрошаныя майстры.

«Witam w tej malutkiej sali!» («Вітаю ў гэтай маленькай зале») — павітаўся старшыня таварыства народных майстроў пры «іншым» СПБ Станіслаў Муліца. Не маючы рэгістрацыі і Дому польскага, арганізацыя Анжалікі Борыс усе свае мерапрыемствы вымушана праводзіць у сваім памяшканні на вуліцы Будзённага.

Адрозненне другое. Удзельнікі

Паводле Станіслава Муліцы, работы на кірмаш прынеслі 65 майстроў. «У большасці гэта сябры нашага таварыства. Наш залаты фонд — кабеты сталага веку, галоўныя захавальніцы народных традыцый, — распавёў ён. — 

Але ёсць і тыя, хто прынёс свае вырабы, каб выказаць салідарнасць з нашым Саюзам».

Сам сп. Муліца займаецца выцінанкай і ўдзельнічае ў Казюках разам з жонкай. Свята сімвалізуюць гродзенскія і віленскія пальмы — букеты з сушаных кветак, зёлак і злакаў.

Больш масавым сёлета быў і кірмаш у цэнтры горада. Туды прыехала каля двухсот майстроў з розных гарадоў Беларусі.

Адрозненне трэцяе. Госці

Парнёры Станіслава Сямашкі ў арганізацыі Казюкоў — гродзенскія выканаўчыя ўлады. Чыноўнікаў з ідэалагічнага і аддзелу па справах рэлігій і нацыянальнасцяў з гонарам прадставілі на адкрыцці свята. Сярод запрошаных гасцей — прадстаўнікі літоўскай нацыянальнай меншасці. Кіраўнік беларускага аб’яднання літоўцаў «Айчына» Іван Мацюлевіч адзначыў, што менавіта па просьбе сяброў яго арганізаці Даля Грыбаўскайце падзякавала Аляксандру Лукашэнку за тое, што літоўцаў камфортна жывецца на беларускай зямлі.

Дыпламаты ні з польскага, ні з літоўскага консульстваў не прыйшлі. Намесніца С.Сямашкі Алена Богдан патлумачыла, што консулы каторы год не адказваюць на іх запрашэнні. Яе шэф тут жа бадзёра і ўпэўнена дадаў: «Нічога! Яшчэ сустрэнемся».

Каб падтрымаць незалежную польскую меншасць, з Варшавы прыехаў сенатар Станіслаў Гогач. Ён падкрэсліў, што палякі ў Польшчы чакаюць ад беларускага ўраду надання СПБ Анжалікі Борыс усіх законных правоў. Ад польскага Сената ён уручыў падарункі арганізатарам і майстрам Казюкоў.

Супадзенне. Чаканні

У пэўным моманце выказванні сяброў двух саюзаў палякаў супалі. І тыя, і другія маюць вялікія надзеі на беларуска-польскую камісію, якая мусіць заняцца вырашэннем канфліктнай сітуацыі.

— Мы чатыры гады дабіваліся гэтай камісіі — нас ніхто не чуў, — роспачна распавяла журналістам Алена Богдан. — Нам крыўдна, што сёння існуе групка, якая назвае сябе палякамі, і гаворыць, што палякам тут кепска. Прэзідэнт падзякавала за тое, што літоўцам тут жывецца добра. Мы таксама гэта хочам сказаць. Але чамусьці толькі групку чуюць. Каму гэта патрэбна?..

— Мы спадзяёмся, што гэтае паседжанне — пачатак заканчэння канфлікту вакол нашай арганізацыі, — на адкрыцці кірмаша падсумаваў старшыня галоўнай Рады Саюза палякаў Анджэй Пачобут.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць