Навука і тэхналогіі1010

«Заплаці МТС 290 тысяч, і развядзі Life:) на мільёны!»

Байнэт знайшоў схему атрымання шматтысячных ці нават мільённых бонусных грошай на рахунак ад аператара Life:)

Як сёння пісала «НН», аператар мабільнай сувязі МТС прэзентаваў новы тарыфны план — «Абсалют». Ягоная сутнасць — неабмежаваныя званкі па ўсёй Беларусі за 290 тысяч рублёў за месяц.

Творчыя наведвальнікі сайта Onliner.by падышлі да гэтай навіны з іншага боку.

Як вядома, абаненты іншага аператара, Life:), атрымліваюць ад кампаніі бонус у памеры 200 рублёў за званкі на іх нумары ад абанентаў іншых аператараў. То бок, калі табе, «лайфаўцу» патэлефануе сябар-«вэлкомшчык», то ты атрымаеш ад Life:) дадатковыя грошы на рахунак. Іх нельга забраць наяўнымі, яны «згараюць» у канцы месяца, але іх можна траціць на званкі ці смс-кі. Такім чынам,

кожны ахвотны карыстальнік «Абсалюта» ад МТС можа неабмежаваную колькасць разоў бясплатна званіць на Life:) і штучна павялічваць чужы бонусны рахунак.

«Хочаш 100.000 бонуса? Заплаці мне 70000 альбо 50000 і пакінь тэлефон на размове на ноч. Новая рэкламная акцыя!» — смяюцца ў інтэрнэце. Схема ўмоўная, якая не ўлічвае тэхнічныя асаблівасці — напрыклад, размова будзе аўтаматчны адключацца праз 30 хвілін, але ўсё ж дзейсная.

Інтэрнэт спрабуе ўгадаць, як адрэагуе Life:) на нечаканую навіну. Тое, што рэакцыя будзе, — несумнеўна. Толькі вось якая? Ці то адключэнне паслугі «Бонус» цалкам, ці то абмежаванне яе ў дачыненні да званкоў з МТС. Чакаем рэакцыю Life:)

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале5

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець58

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале5

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць