Здарэнні77

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі

У судзе вырашылі, што на дзяўчынку ўпала шафа. Але ўласніца гасцініцы даводзіла, што дзяўчынка магла забрацца на шафу і зваліцца зверху.

Судак. Фота: sudak-perchem.ru

Суд у Крыме ў верасні 2025 года прызнаў уласніцу гасцявога дома ў Судаку Таццяну Вадзецкую вінаватай у смерці пяцігадовай Багданы, якая прыехала на адпачынак разам з бацькамі і двума братамі.

Трагедыя адбылася летам 2024 года ў «Гасцявым доме на Камунальнай». Тут адпачывала шматдзетная сям'я з Беларусі. Раніцай, калі сям'я рыхтавалася да ад'езду, маці стаяла спінай да шафы і складвала рэчы, дачка была побач і размаўляла з ёй, бацька выйшаў на вуліцу. Праз некалькі хвілін маці пачула крык дачкі і моцны грукат — драўляная шафа, якая стаяла ля сцяны, упала, а дзяўчынка апынулася пад ёй. Бацька, які забег у пакой, падняў шафу і занёс Багдану, якая была без прытомнасці, у машыну, каб ехаць у бальніцу.

Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы, дзяўчынка атрымала адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, што выклікала ацёк мозгу і лёгкіх і поліарганную недастатковасць. Праз 35 дзён лячэння ў бальніцы Судака Багдана памерла.

Экспертыза шафы выявіла дэфект пластыкавай устаўкі ва ўнутранай частцы правай пярэдняй ножкі — матэрыял не быў цэласны, праз што апора не цалкам дакраналася да падлогі.

Тыповы пакой у гасцявым доме ў Судаку, дзе загінула дзіця

Вадзецкая віну не прызнала. У судзе яна сцвярджала, што шафа, набытая ў 2013 годзе, ніколі раней не падала і не хісталася, а перад засяленнем сям'і яна асабіста паклала ў яе пасцельную бялізну і ніякіх пашкоджанняў не заўважыла.

Па яе версіі, Багдана, якая любіла гуляць у шафе і хавацца ў ёй, магла самастойна залезці наверх, адкуль і ўпала ўніз галавой. Жанчына ўказвала на тое, што на самой шафе і суседняй тумбачцы няма слядоў крыві, а таксама на тое, што ніхто не бачыў момант падзення.

Суд адхіліў усе довады Вадзецкай. Вырашылі, што траўма ўзнікла ад удару аб'ёмным плоскім прадметам значнай масы і не магла ўтварыцца пры падзенні з вышыні ўласнага росту дзіцяці. Наяўнасць жа дэфекту ножкі, які рабіў канструкцыю няўстойлівай, паводле суда, пацвярджае менавіта версію падзення шафы, а не самавольныя дзеянні дзяўчынкі. Суд указаў, што Вадзецкая, займаючыся здачай жылля ў арэнду, ведала пра стан мэблі ў пакоях, у тым ліку пра шафу, якая эксплуатавалася больш за 10 гадоў і тэрмін службы якой скончыўся, аднак працягвала засяляць у гэты пакой гасцей, у тым ліку і сям'ю з малой дзяўчынкай.

Жанчыне прысудзілі тры гады калоніі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам два гады — за «аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі жыцця і здароўя спажыўцоў, што па неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека». Пры гэтым маці дзяўчынкі ў судзе заявіла, што прэтэнзій да гаспадыні дома не мае і лічыць здарэнне няшчасным выпадкам.

Каментары7

  • Нуль
    27.08.2026
    Впервые слышу про срок службы шкафа. Как раз более новые модели становятся все более узкими и от того неустойчивыми. И следовательно требуют крепления сверху к стене или потолку. Старые шкафы и взрослому свалить было бы тяжело.
  • Ігар
    27.08.2026
    Восіп, вы сапраўды такі наіўны? Беларусы актыўна ездзяць у Расею, у Крым, размаўляюць на рускай мове. Гэта рэальнасць
  • па сучасных
    27.08.2026
    стандартах бяспекі
    іх трэба мацаваць да сцяны.
    але... тут здаецца проста назначылі вінаватага

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць