Вайна33

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла

Уначы расійскія войскі атакавалі Херсонскую цеплаэлектрацэнтраль авіяцыйнымі бомбамі. У выніку аб'ект крытычнай інфраструктуры атрымаў значныя пашкоджанні, паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

Херсонская ЦЭЦ пасля ўдару

Гэта не першая атака на ЦЭЦ, аднак гэтым разам разбурэнні асабліва сур'ёзныя. Па словах Пракудзіна, разлічваць на звычайную працу ЦЭЦ і іншых аб'ектаў крытычнай інфраструктуры гэтай зімой ужо нельга.

Ён папярэдзіў, што Херсон можа заставацца без электрычнасці і цяпла не гадзіны ці дні, а працяглы час.

Улады заклікалі жыхароў горада, найперш сем'і з дзецьмі і пажылых людзей, па магчымасці выехаць у больш бяспечныя рэгіёны, дзе ёсць сваякі або знаёмыя. Абласная адміністрацыя гатовая дапамагчы з эвакуацыяй, транспартам, рассяленнем і сацыяльнай падтрымкай.

Пры гэтым гарадскія ўлады, камунальныя службы, энергетычныя кампаніі і ўрад шукаюць альтэрнатыўныя спосабы забяспечыць Херсон электрычнасцю і цяплом.

На працягу 2026 года Херсонская ЦЭЦ ужо дзясяткі разоў станавілася мішэнню расійскіх удараў.

Каментары3

  • Filipp
    27.08.2026
    Дрэнная навіна
  • Жора
    28.08.2026
    Тое самае будзе з расейскімі ТЭЦ гэтай зімой. Украінцы ўрэшце ў стане зрабіць з расейцамі тое, што расейцы робяць ўжо чатыры зімы: замарозіць.
  • Маргарыта, эвакуюйся!
    28.08.2026
    Улады заклікалі жыхароў горада, найперш сем'і з дзецьмі і пажылых людзей, па магчымасці выехаць у больш бяспечныя рэгіёны)
    Маргарыта Ляўчук! Калі ласка, прыслухайся!!!!
    Выяждай, калі ласка!

    Ты нужна жывой і здаровай нам, беларусам!!!

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць